Далі клятву вернасці прафесіі

Сёлета сям’ю педагогаў-арганізатараў раёна папоўнілі 6 маладых спецыялістаў, якія прыйшлі працаваць з новымі сіламі, натхненнем, крэатыўнымі ідэямі, незгасальнай энергіяй. 

Нядаўна ў раённым Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшло ўрачыстае пасвячэнне ў педагогі-арганізатары. Пачалося яно з візітнай карткі “Прывітанне — гэта я!”. Педагогі-арганізатары расказвалі пра сябе, сваю новую работу, адказвалі на пытанні, дэманстравалі свае творчыя здольнасці і вынаходлівасць у правядзенні гульняў з дзецьмі.
Сваім вопытам з маладой зменай падзялілася педагог-арганізатар піянерскай дружыны “Беларускія арляняты” ДзУА “Хаціслаўская сярэдняя школа” Таццяна Лук’янчук. Вельмі парадаваў усіх і творчы падарунак у выкананні педагога-арганізатара піянерскай дружыны ДзУА “Мельніцкая базавая школа” Клаўдзіі Буян.
Напрыканцы мерапрыемства кожны педагог-арганізатар даў клятву новай прафесіі. А ўсе ўдзельнікі сустрэчы жадалі маладым спецыялістам новых творчых ідэй, запалу і неабмежаванага натхнення.
Аксана СЛУЦКАЯ, метадыст ДзУА “Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”.
НА ЗДЫМКУ: у час урачыстага мерапрыемства.

Опубликовано в ГЧ 28.11.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.