Акупіцца выдатнымі ведамі

У Таццяны Мармалюк,  класнага кіраўніка 5 “Б” класа раённай гімназіі,  добра арганізавана работа з бацькамі. Яны не толькі цікавяцца справамі сваіх дзяцей ва ўстанове адукацыі, але і аказваюць магчымую матэрыяльную дапамогу. За верасень, напрыклад, дзякуючы намаганням бацькоў у класны кабінет ужо куплены жалюзі. А нядаўна Іна Мірзоева для аднакласнікаў сына Давіда зрабіла выдатны падарунак: набыла дадатковую літаратуру па матэматыцы. На суму 365 тысяч рублёў закуплены на кожнага вучня камплекты падручнікаў-дапаможнікаў для адпрацоўкі ўменняў і навыкаў па важным прадмеце школьнага курса. Матэрыяльныя затраты праз некаторы час акупяцца выдатнымі ведамі вучняў па матэматыцы. Такія, як Іна Барысаўна,  дбаюць пра будучыню сваіх дзяцей.
Мікалай НАВУМЧЫК.
НА ЗДЫМКУ: Іна МІРЗОЕВА, Таццяна МАРМАЛЮК і 5 “Б” клас з падарункамі.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Акупіцца выдатнымі ведамі: 1 комментарий

  • 11.02.2011 в 10:22 пп
    Permalink

    это мой класс любимый!!!!

Добавить комментарий


https://velotime.com.ua

Наш классный веб портал про направление Шоссейные велосипеды velotime.com.ua
oncesearch.com/details/the-fappening-photos-bella-thorne-unique-torrent-88778