Разам з родным словам

  На Брэстчыне працягваецца месячнік папулярызацыі мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі”. З гэтай нагоды ў бібліятэках Маларытчыны цяпер праводзіцца шэраг мерапрыемстваў. Адно з іх нядаўна прайшло ў раённай бібліятэцы.

На сустрэчу з вучнямі 10 – 11 класаў раённай гімназіі, іх настаўнікамі прыйшлі мясцовыя паэты Мікалай Пацяюк і Генадзь Мішчук. Мікалай Іванавіч і Генадзь Пятровіч расказалі пра сябе, вытокі сваёй творчасці, пачыталі новыя вершы. Вучняў цікавіла тое, як нараджаюцца вершы, адкуль паэты бяруць натхненне, якія тэмы з’яўляюцца любімымі і дзе яны бяруць матэрыял для іх.
* * *
У чытальнай зале раённай бібліятэкі таксама арганізавана выстава кніг мясцовых паэтаў “Там, дзе льецца Рыта срэбнаводная”.
Мікалай НАВУМЧЫК.
НА ЗДЫМКУ: у час сустрэчы з мясцовымі пісьменнікамі ў раённай бібліятэцы.
Фота аўтара.

Опубликовано в ГЧ за 2.12.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий