Восень залатая да нас завітала

  У дружыне імя Ю.Смірнова Дарапеевіцкага дзіцячага сада-школы прайшоў асенні баль “Добры день,залатая восень!” Атмасфера, у якой апынуліся акцябраты і піянеры, была асаблівай, таму што восень заўсёды ўспрымаецца з непаўторным настроем. 

Хоць па-рознаму мы яе называем: халоднай, залатой, шчодрай… Але яна — цудоўная пара года, час збору ўраджаю,падвядзенне вынікаў палявых работ…І калі, як не восенню, прырода нас радуе рознакаляровымі фарбамі, а сталы — пладамі працы. І ўсё багацце іх прадэманстраваў асенні баль.
Спачатку дзеці прынялі ўдзел у гульні-спаборніцтве. Дзве каманды, “Восень”і “Апельсіны”, паказалі свае веды,уменне і спрыт пры выкананні заданняў: “Візітка каманды”,”Пантаміма”, “Літаратурны”, “Яблычны паядынак” і інш. Гледачы ў гэты час таксама не сумавалі: з імі праводзіліся забаўляльныя гульні. Журы падвяло вынікі, і пераможцай стала каманда “Апельсіны”.
А потым кожны клас прэзентаваў і абараняў свае кампазіцыі на асеннюю тэматыку. Вельмі цяжка журы было вызначыць лідараў. Яно прыйшло да вываду,што ўсе добра папрацавалі і заслужылі званне “Лепшы”.
Вось так восень-чараўніца падарыла ўсім добры настрой і, нягледзячы на зменлівае надвор’е, крыху цеплыні ў сэрцы!
Зінаіда БАРЫСЮК, педагог-арганізатар ДзУА “Дарапеевіцкі НПК д/с – СШ”.
НА ЗДЫМКУ: вучні 2-4 класаў прэзентуюць дары восені.
Фота аўтара. 

Опубликовано в ГЧ в № 94 за 2 декабря 2015 г.

Добавить комментарий


митсубиси лансер 10
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!