Піліпаў пост

З 28 лістапада па 6 студзеня ў праваслаўных вернікаў – пост напярэ­дадні Нараджэння Хрыстова. Ён працягваецца сорак дзён. Так як запускі прыпадаюць на дзень памяці апостала Піліпа, то яго яшчэ называюць Піліпавым.
Піліпаў пост устаноўлены яшчэ ў старажытныя часы хрысціянства. Ён згадваецца ўжо ў ІV стагоддзі. Першапачаткова гэты пост працягваўся ў адных хрысціян сем дзён, у іншых — трохі больш. На праваслаўным саборы 1166 г. было вырашана захоўваць пост перад вялікім святам Раства Хрыстова сорак дзён. Па строгасці Піліпаў пост падобны да Пятроўскага. А з 2 студзеня пачынаюццца больш строгія, як Страсная сядміца перад Вялікаднем, дні падрыхтоўкі да свята.
-Піліпаў пост — зімовы пост, — гаворыць протаіерэй Віктар Паляціла, настаяцель Мікалаеўскага храма, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі. — Ён служыць для таго, каб мы асвяцілі апошнюю частку года своеасаблівым таемным абнаўленнем, набылі духоўнае адзінства з Богам і падрыхтаваліся да яго нараджэння. На працягу 40 дзён неабходна ачысціць сябе пакаяннем, малітваю і постам, каб з чыстым сэрцам, душой і целам сустрэць Сына Божага, які з’явіўся ў свет дзеля нашага выратавання. У гэтыя дні неабходна прыступіць да чашы з Целам і Крывёй Хрыстовымі.
Пост цялесны без духоўнага, на жаль, нічога не дае для выратавання нашай душы. Гэта – звычайная дыета. Сапраўдны пост звязаны з малітвай, шчырым пакаяннем, з устрыманнем ад усяго дрэннага, а цялесны гэтаму толькі дапамагае. У гэты час трэба выкараняць злыя справы, дараваць крыўды, абмежаваць сябе ад забаўляльных і відовішчных мерапрыемстваў… Пост не мэта, а сродак змірыць сваю плоць і ачысціцца ад грахоў. Сапраўдны пост — гэта пазбаўленне ад зла ў душы, думках і ўчынках. Гэта — час самааналізу, магчымасць зірнуць на сябе нібы збоку. Пост — гэта дзіўны духоўны вопыт, які дапамагае нам сустрэцца з Богам у асабістым жыцці і далучыцца да яго.
На здымку: протаіерэй Віктар Паляціла.

Опубликовано № 95 5.12.15г.

Добавить комментарий


https://topobzor.info

yeti sizes
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!