Пад асобым кантролем

Пытанням работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у райвыканкаме надаецца асобая ўвага.На студзеньскім, ліпеньскім і лістапа-даўскім пасяджэннях райвыканкама, а таксама на лютаўскай се-сіі раённага Савета і на трох пасяджэннях рабочай групы выканкама па каардынацыі работы з грамадзянамі былі прааналізаваны гэтыя пытанні.

Для зручнасці насельніцт-ва забяспечаны нармальны рэжым работы структурных падраздзяленняў, адказных асоб райвыканкама, раённых арганізацый, дзе вядуць прыёмы грамадзян, з улікам патрабаванняў Дырэктывы № 2 пра пачатак прыёму ў рабочыя дні не пазней чым 8 гадзін альбо завяршэнні прыёму не раней чым у 20 гадзін.
Па суботах грамадзян прымаюць ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, у аддзеле ЗАГС, інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, пашпартнай службе КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ”, аддзяленнях па грамадзянству і міграцыі, аддзяленнях ДАІ, аховы правапарадку і прафілактыкі райаддзела міліцыі, Маларыцкім бюро Кобрынскага філіяла РУП “Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру”, натарыяльнай канторы. Амаль усе гэтыя структуры, за выключэннем натарыяльнай канторы, вядуць прыём грамадзян у вячэрні час (у вызначаныя дні). Няма такога, калі б грамадзянам доўга трэба было б у час прыёму сядзець у чарзе альбо прыём адмянілі з-за часовай адсутнасці работнікаў, якія павінны яго весці. Ёсць узаемазамяшчальнасць іх. У рабочы час у райвыканкаме, яго структурных падраздзяленнях, а таксама сельвыканкамах арганізавана “гарачая лінія” для вырашэння неадкладных пытанняў. На яе за 10 месяцаў 2015 г. паступіла 7 зваротаў – на 3 менш, чым за такі перыяд летась. Існуе папярэдні запіс на прыём да старшыні райвыканкама, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, старшынь сельвыканкамаў. За 10 месяцаў г.г. да старшыні райвыканкама запісаліся 58 грамадзян – на 8 больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года. Па-ранейшаму працуе даведкава-інфармацыйная служба “Даведкавая аднаго акна” (адзіны нумар 142). На яе паступіла 344 званкі.
За 10 месяцаў г.г. у райвыканкам паступіла 228 зваротаў ад грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб (пісьмовых, электронных, на асабістым і выязных прыёмах). У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць зваротаў, з улікам тых, што паступілі ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, значна зменшылася – на 82 ці на 26%. У райвыканкам грамадзяне звярталіся найбольш па пытаннях работы камунальнай, жыллёвай, сельскай гаспадаркі, пытаннях працы.
Варта адзначыць, што вырасла колькасць зваротаў па пытаннях працаўладкавання (з 12 да 22), водазабеспячэння (з 1 да 8), электразабеспячэння (з 3 да 6), добраўпарадкавання дваровых тэрыторый (з 2 да 5), нязгоды з ацэнкай набываемага жылога памяшкання (з 0 да 6), аховы правоў спажыўцоў (з 4 да 5), дзейнасці спартыўных секцый (з 1 да 3), парушэнняў заканадаўства пры разглядзе зваротаў (з 0 да 2) і некаторых іншых. Паступіла 37 інтэрнэт-зваротаў, што на 3 менш, чым у такім перыядзе летась. Задаволена 19% ад агульнай колькасці зваротаў, часткова задаволена 2,7%, пакінута без разгляду па сутнасці 16%, тлумачэнні дадзены па 54% зваротаў, перанакіраваны адзін зварот.
Колькасць калектыўных пісьмовых зваротаў зменшылася на 2 і склала 17. Калектыўных зваротаў з колькасцю подпісаў больш за 30 зарэгістравана 4. Гэта звароты жыхароў вуліцы Суворава з аграгарадка Лукава па пытаннях будаўніцтва водаправодных сетак, жыхароў вёскі Дворышча па праблеме адсутнасці вады ў калодзежах, возеры і на ўчастках, ад жыльцоў дома № 13 па вуліцы Лермантава ў Маларыце па пытанні добраўпарадкавання дваровай тэрыторыі.
Зарэгістравана 65 да-ручэнняў па зваротах грама-дзян, што на 8 больш, чым за аналагічны перыяд 2014 г. Гэта сведчыць пра недастаткова якасны, падчас няпоўны разгляд зваротаў на месцах, што пацвярджае іх аналіз.
За 10 месяцаў 2015 года двойчы ў райвыканкаме арганізоўвалі навучанне адказных асоб, якія вядуць работу са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, праводзілі семінары-вучобу.
Працягвае работу грамадская прыёмная райвыканкама, аднак у насельніцтва яна не карыстаецца попытам. Сёлета, напрыклад, грамадзяне за кансультацыямі да спецыялістаў згодна з зацверджаным графікам прыёму не звярталіся.
За ўказаны перыяд у раёне прадстаўнікі абласных і рэспубліканскіх структур правялі 8 выязных прыёмаў. Жыхары Маларытчыны мелі магчымасць звярнуцца са сваімі праблемамі і нявырашанымі пытаннямі да намесніка старшыні аблвыканкама Леаніда Цупрыка, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Пузырэўскага, старшыні аблвыканкама Анатоля Ліса, кіраўніка спраў аблвыканкама Антона Стэльмаха і іншых.
Работа райвыканкама па пытаннях дэбюракратызацыі арганізавана ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Накіроўвае яе рабочая група па каардынацыі работы з грамадзянамі. Згодна з Комплексам мер па павышэнні якасці работы з насельніцтвам раёна на 2015 год, члены групы за 10 месяцаў г.г. вывучылі работу са зваротамі, па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур сумесна з раённай пракуратурай у раённай ветэрынарнай станцыі, УП “Маларыцкая ПМК-20”. Група праманіторыла стан інфармацыйных стэндаў у сельвыканкамах раёна, напаўняльнасць старонкі “Маларыцкі раён” на сайце Брэсцкага аблвыканкама. Пытанні дэбюракратызацыі знаходзяцца пад асобым штодзённым кантролем у райвыканкаме.

Людміла ГАБРЫЛЬЧУК, загадчыца сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама.

НА ЗДЫМКУ: Людміла ГАБРЫЛЬЧУК.
Фота Ніны Свіцюк.

 

Опубликовано ГЧ № 96 9.12.15 г.

Добавить комментарий


дистиллятор бытовой

https://velotime.com.ua

www.topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!