Тытулаваны ТРЭНЕР

  Сяргей Астапук – трэнер дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы раёна па спартыўнай хадзьбе. Працуе тут не адзін год. Школьныя ўрокі фізічнай культуры і здароўя ён палюбіў, дзякуючы настаўніку Уладзіміру Дземенчуку. Але іх хлопцу было недастаткова, таму пачаў наведваць яшчэ і заняткі ў спартыўнай школе. 

Трэнер Мікалай Сіпчук звярнуў увагу на Сяргея і прапанаваў яму паехаць вучыцца ў Брэсцкае абласное вучылішча алімпійскага рэзерву. Затым у юнака была служба ў арміі, вучоба на спартыўным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, працаваў намеснікам дырэктара ДзЮСШ Маларыцкага раёна…
На любой пасадзе Сяргей Астапук не забываў пра трэніроўкі. Таму хутка з’явіліся дасягнутыя высокія вынікі. Сярод іх – І месца на спартакіядзе школьнікаў, званне чэмпіёна рэспублікі ў спартыўнай хадзьбе, IV месца на Кубку Еўропы, паспяховыя выступленні ў спаборніцтвах на Кубак свету, перамогі на спартыўных спаборніцтвах, якія праводзіліся ў Польшчы.
Аднак цалкам Сяргей змог сябе рэалізаваць, калі стаў трэнерам. Значных поспехаў дасягнуў не адзін яго вучань, сярод якіх — Барыс Шаргар, Сяргей Шаўчук, Мікалай Картавых, Аляксандр Каламіец, Іван Лук’янчук.
На здымку: Сяргей Астапук, трэнер ДзЮСШ па спартыўнай хадзьбе. 

Опубликовано ГЧ №98 16.12.15

Добавить комментарий


www.pills24.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!