Міжнародны турнір

  У маларытчан ёсць цяга да гандболу. Любоў да гэтага віду спорту выхоўваецца і ў дзяцей. У нас гандбол любяць, у яго з задавальненнем іграюць. Гэтаму спрыяе і тое, што пляцоўка дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы раёна не раз была месцам, дзе трэніраваліся і ігралі спартсмены еўрапейскага ўзроўню, праводзіліся першынствы Беларусі па гандболе, фінальныя гульні на Кубак Беларусі па гэтым відзе спорту сярод чатырох жаночых каманд. Акрамя таго, майстар-клас тут давалі знакамітыя беларускія спартсмены Барыс Пухоўскі, Андрэй Крайноў, Юля Несцярэнка і інш.

А ў апошні час Маларытчына наладжвае супрацоўніцтва са спартсменамі суседніх краін. Пацвярджэнне таму – міжнародны турнір па гандболе сярод юнакоў і дзяўчат 2001-2002 і 2003-2004 гадоў нараджэння.
У ім прынялі ўдзел 10 каманд: 2 – з Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па ігравых відах спорту “Вікторыя” імя Анатоля Мяшкова, 4 — з дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Маларыцкага раёна, 4 – з падставовай (пачатковай) школы №3 імя Марыі Канапліцкай г. Бяла-Падляска (Польшча). Спаборніцтвы прайшлі па правілах Еўрапейскай гандбольнай федэрацыі.
У выніковай турнірнай табліцы пераможцамі сярод юнакоў 2003-2004 г.н. сталі юныя гандбалісты ДзЮСШ Маларыцкага раёна, сярод дзяўчат 2003-2004 г.н. – таксама спартсменкі ДзЮСШ Маларыцкага раёна. Сярод юнакоў 2001-2002 г.н. перамогу ўжо святкавалі польскія спартсмены, а вось сярод дзяўчат 2001-2002 г.н. – зноў гандбалісткі ДзЮСШ Маларыцкага раёна.
Поспех юных маларыцкіх гандбалістаў невыпадковы. Значная заслуга ў гэтым трэнераў Людмілы Сезік, Таццяны Рыжэвіч, Генадзя Рабчынскага і Сяргея Крупскага, якія працягваюць гандбольныя традыцыі. Яны, сапраўдныя прафесіяналы, не адзін год працуюць з юнымі спартсменамі, рыхтуюць іх да спаборніцтваў рознага ўзроўню.
— Мы маем выдатную гандбольную школу і традыцыі, — кажа Аляксандр Хамічук. — Наша спартыўная школа дала пуцёўку ў жыццё Раісе Грэбень, заслужанаму трэнеру РБ па гандболе; Віталію Чорнаму, кандыдату ў майстры спорту па гандболе, суддзі нацыянальнай катэгорыі; Андрэю Хапалю і Кацярыне Чорнай, кандыдатам у майстры спорту па гандболе…
* * *
Ва ўрачыстым адкрыцці міжнароднага турніру прынялі ўдзел Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама, і Аляксандр Хамічук, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму.
На здымку: у час гульняў міжнароднага турніру па гандболе сярод юнакоў і дзяўчат у Маларыце. 

Опубликовано № 98 16.12.15

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://artma.net.ua

доставка воды белая церковь

www.np.com.ua