Новыя імёны ў “Кнізе рэкордаў“

У лістападзе ў Беларусi стартавала маштабная рэспубліканская акцыя «Сямейнае чытанне», якая завершыцца ў маі 2016 года. Мэта яе — прапаганда дзіцячага і сямейнага чытання, узмацненне выхаваўчай ролі і значэння кнігі. Акцыя праводзіцца ў бібліятэках, кніжных крамах, школах. Дзіцячая бібліятэка, падводзячы вынікі года, рыхтуе матэрыял да выпуску традыцыйнай «Кнігі рэкордаў бібліятэкі», у якой адлюстравана «Сузор’е лепшых чытачоў». Намінацыю “Дынастыя кнігачэяў” прадстаўляюць сем’і Давыдоўскіх, Макушэнкаў, Быкавых, Тараненкаў, Шульжыкаў, Каламійцаў, Сцепанюкоў, Сымонікаў, Сасноўскіх. Намінацыю “Галоўны чытач ва ўзроставай катэгорыі да 6 гадоў” — Мацвей Кашэпа і Арцём Кульгаўчук. “За вернасць тэме, жанру, аўтару” ў Кнігу рэкордаў патрапілі Андрэй Давыдоўскі, васьмікласнік другой гарадской школы, і Кацярына Макушэнка, вучаніца 7 класа раённай гімназіі. Намінацыю “Чытачы-сяброўкі” прадставілі Сафія Хроль, Лізавета Гайдучык, Анастасія Шыян, Насця Анішчук, Алёна Нікалаюк, а намінацыю “Вольны час у нас” — Іван Тарасюк. Кніга рэкордаў бібліятэкі змяшчае і шмат іншых дасягненняў 2015 года.
У новым годзе юных аматараў кнігі таксама будзе чакаць шмат цікавага. Студзень для чытачоў дзіцячай бібліятэкі пачнецца з акцыі «Навагоднія сюрпрызы для аматараў чытання».
Таццяна ЧЫКІТА, бібліятэкар
дзіцячай бібліятэкі.
НА ЗДЫМКУ: верныя сябры бібліятэкі праводзяць час з кнігай.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ №99 16.12.15

Добавить комментарий


best-mining.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!