А неўзабаве – НОВЫ ГОД

У мінулую пятніцу, напярэдадні свята праваслаўных хрысціян Дня Свяціцеля Мікалая Цудатворцы, на плошчы горада ўрачыста запаліла агні святочная ёлка.

Што і казаць, навагодніх свят з нецярпеннем чакаюць усе, а асабліва дзеці. Яны шчыра вераць, што любімыя імі Дзед Мароз і Снягурка, без якіх нельга ўявіць навагодняе свята, падораць шмат цікавага, незабыўнага, ну і, вядома ж, парадуюць падарункамі.
Гучалі музыка, песні. Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія разам з дарослымі прыйшлі на гарадскую плошчу, з нецярпеннем чакалі, калі ж лясная прыгажуня заззяе святочнымі агнямі. Зрэшты, сёлета навагоднюю ёлку не давялося шукаць у лесе. Гісторыя яе з’яўлення на плошчы куды больш цікавая. Жыхары вёскі Антанова сям’я Варвары Андрэеўны і Аляксея Трафімавіча Жыгараў, у двары якіх шмат гадоў расло гэтае цуда-дрэва, былі вельмі заклапочаны тым, што ёлка, у рэшце рэшт, не вытрымае і… здарыцца непапраўнае. Яны і звярнуліся ў сельвыканкам з просьбай дапамагчы прыбраць велізарнае дрэва з двара. Старшыня сельвыканкама і прапанаваў Жыгарам такі варыянт, на што яны ахвотна згадзіліся.
А ёлка, трэба прызнаць, сёлета і сапраўды вельмі прыгожая, багатая. Недарэмна яе столькі гадоў гадавалі ў сваім двары Варвара Андрэеўна і Аляксей Трафімавіч.
Адкрыла традыцыйнае мерапрыемства намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Жалнерык. Яна пажадала ўсім святочнага настрою, удачы і поспехаў у новым годзе.
Благачынны цэркваў раёна айцец Віктар расказаў прысутным пра добрыя справы, якія рабіў Мікалай Цудатворца пры сваім жыцці, і якім вялікім заступнікам з’яўляецца ён не толькі для дзяцей, але і для кожнага з нас.
Добра ацанілі старанні дзяцей, якія ад душы весяліліся, Дзед Мароз і Снягурка. Таму і далі сваю згоду на тое, каб ёлка заззяла святочнымі агнямі.
Дружна каля яе вадзілі карагод дзеці і дарослыя разам з Дзедам Марозам і Снягуркай. Усё прадвяшчала, што навагоднія святы на падыходзе ўжо.
Ірына КАСЦЕВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: заззяла ёлачка агнямі.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКА

Опубликовано ГЧ №100 от 23.12.15

Добавить комментарий


https://topobzor.info

www.adulttorrent.org

http://thailand-option.com/tips-to-start-playing-forex/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!