Міжнародны турнір

Універсальны спартыўны цэнтр “Жамчужына” стаў месцам правядзення І міжнароднага адкрытага турніру па міні-футболе сярод ветэранаў фізічнай культуры. Мерапрыемства было прымеркавана да 80-годдзя стварэння Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства. Ініцыятарамі правядзення турніру выступілі: раённы выканаўчы камітэт, аддзел адукацыі, спорту і турызму, раённы фізкультурна-спартыўны клуб, а таксама Маларыцкае раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
У час урачыстага адкрыцця спаборніцтваў з прывітальным словам да прысутных звярнуліся Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама, і Сяргей Строк, старшыня МРААП.
За званне мацнейшай пазмагацца вый­шла на пляцоўку 5 каманд. Гэта – ФК “Волга” (г.Брэст), “Штыль”, “Камунальнік”, пераможца турніру па міні-футболе сярод ветэранаў у 2014г., а таксама каманды кансервавагароднінасушыльнага камбіната і кааператыўна-прафесійнага фізкультурна-спартыўнага таварыства “Колас” аграпрамысловага комплексу з г.Любомль (Валынская вобласць Украіны).
Падчас турніру было сыграна 10 гульняў, працягласць кожнай з іх – 2 таймы па 20 хвілін. Згодна з выніковай турнірнай табліцай, пераможцай І міжнароднага турніру стала ўкраінская каманда з г. Любомль. На другім месцы апынуліся міні-футбалісты з ФК “Волга” (г.Брэст). На трэцюю пазіцыю ўзняліся маларыцкія ветэраны фізічнай культуры і спорту з “Камунальніка”. Згодна з палажэннем правядзення адкрытага турніру вызначаліся таксама лепшыя ігрок, бамбардзір і варатар. На жаль, ніхто з маларытчан-удзельнікаў гэтых званняў не атрымаў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час матчу паміж камандамі “Штыль” і “Колас”.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 100 23.12.15

Добавить комментарий


surrogate mom
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!