Дызайн-праект – для Эльміры

  Эльміра Ткачук вучыцца ў 5 “Б” класе раённай гімназіі. У дзяўчынкі шмат захапленняў. Адно з іх – маляванне. Трэці год Эльміра наведвае мастацкае аддзяленне Маларыцкай школы мастацтваў. 

Выкладчыца Інэса Гаўрылюк прапанавала дзяўчынцы прыняць удзел у конкурсе дзіцячага малюнка “Мой любімы настаўнік”. Яго заснавальнікам выступіў адукацыйны цэнтр BeClever.by сумесна з генеральным партнёрам — гандлёвым цэнтрам “Новая Еўропа”. Нядаўна былі падведзены вынікі конкурсу.
Эльміра Ткачук атрымала дыплом сімпатый гледачоў, а таксама падаруначны імянны сертыфікат на бясплатны дызайн-праект дзіцячага пакоя ад дызайн-студыі “Хамелеон”.
— Я ўжо ўяўляю, якім будзе мой дзіцячы пакой, — гаворыць Эльміра. – Я — у свеце фантазіі і яркіх фарбаў. Каляровая гама, асвятленне, мэбля, інтэр’ер дзіцячага пакоя – вось чым цяпер заняты ўсе мае думкі. У ім, мне здаецца, будзе камфортна, прыемна і зручна. Калі ўсё будзе зроблена, у госці запрашу лепшых сваіх сябровак.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Эльміра Ткачук з узнагародамі.
Фота аўтара.

Опубликовано в ГЧ №100 23.12.15

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


Dapoxetine 60 mg en ligne

https://steroid-pharm.com

www.monaliza.kiev.ua/catalog/ternopol/