Біялагічная вышыня

Другое месца і дыплом І ступені заваявала Кацярына Дацык, вучаніца 10 “Б” класа раённай гімназіі ў Першай біялагічнай інтэрнэт-алімпіядзе-2015, якую праводзіў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Да звання “Абсалютная пераможца” ёй не хапіла некалькіх балаў.

-З усёй рэспублікі ў гэтым інтэлектуальным спаборніцтве прымала ўдзел 60 чалавек, — гаворыць Ала Чуль, настаўніца раённай гімназіі, якая займалася падрыхтоўкай вучаніцы да алімпіяды. – Вынік Кацярыны заслугоўвае ўвагі. Тым больш, што яна адзіная з удзельнікаў ад Брэстчыны, хто ўзнагароджаны дыпломам І ступені.
-Алімпіяда праводзілася дыстанцыйна ў 2 этапы ў лістападзе, — гаворыць Кацярына Дацык. — Заданні можна было выконваць толькі ў дзень правядзення кожнага тура з 15.00 да 18.00. Кожны этап змяшчаў 60 пытанняў. У першым з іх прапаноўваліся тэставыя заданні з адным правільным адказам, у другім – з некалькімі, а таксама адкрытыя пытанні і задачы.
-Заданні для 10 класа ўключалі пытанні з раздзелаў “Малекулярная і клетачная біялогія”, “Заалогія”, “Батаніка”, “Эталогія”, “Біяхімія і фізіялогія”, “Генетыка”, — кажа Ала Сяргееўна. — Заданні І тура былі аналагічнымі па цяжкасці заданням цэнтралізаванага тэсціравання і заданням ІІ і ІІІ этапаў Рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі. Заданні ІІ тура – аналагічныя па складанасці заданням ІІІ і заключнага этапаў Рэспубліканскай алімпіяды. Кацярына выдатна справілася амаль з усімі прапанаванымі заданнямі, таму і дасягнула такога высокага выніку.
Цяпер Кацярына Дацык рыхтуецца да ўдзелу ў Другой біялагічнай інтэрнэт-алімпіядзе, якая пройдзе ў наступным годзе.
Пажадаем Кацярыне поспеху!
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Кацярына Дацык, вучаніца 10 “Б” класа раённай гімназіі, пераможца Першай біялагічнай інтэрнэт-алімпіяды-2015, сярод вучняў 10-ых класаў.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 100 23.12.15

Добавить комментарий


https://mitsubishi.niko.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!