У раёне – новы кіраўнік

На пазачарговай ХХІІ сесіі раённага Савета дэпутатаў старшынёй Маларыцкага райвыканкама зацверджаны Мікалай Шум.

З прафесійнага багажа:
Мікалай Мікалаевіч Шум нарадзіўся ў 1965 годзе ў в. Белая Драгічынскага раёна. У 1987 годзе закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 2002 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў галоўным эканамістам у саўгасе “Высачаны” Ліёзненскага раёна Віцебскай вобласці, інжынерам па арганізацыі і нарміраванню працы планава-эканамічнага аддзела Віцебскіх электрычных сетак, у падатковых органах г. Віцебска, галоўным кантралёрам-рэвізорам КРУ МФ Рэспублікі Беларусь Драгічынскага райвыканкама, намеснікам загадчыка і загадчыкам аддзела эканомікі, рыначных адносін і прыватызацыі Дра­гічынскага райвыканкама. З 2000 года – намеснік старшыні Іванаўскага райвыканкама.
Прадстаўляючы на сесііі новага кіраўніка, старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс адзначыў, што Мікалай Мікалаевіч зарэкамендаваў сябе адукаваным і вопытным спецыялістам, і выказаў надзею, што пад яго кіраўніцтвам раён і надалей будзе паспяхова развівацца ў сацыяльна-эканамічным напрамку. Губернатар уручыў Мікалаю Шуму пасведчанне старшыні Маларыцкага райвыканкама, пажадаў апраўдаць давер кіраўніка дзяржавы і ўсіх жыхароў раёна.
* * *
Амаль 15 гадоў кіраваў раёнам Казімір Лапіч. Гэта вельмі значны адрэзак у жыцці, высокі ўзровень даверу. За гэты час у раёне шмат дасягнута, асабліва ў развіцці аграрнай галіны, па стварэнню камфортных умоў быту сельскіх і гарадскіх жыхароў, паляпшэнню якасці жыцця маларытчан, у добраўпарадкаванні го­рада, стварэнні ў ім утульнасці і да­гледжанасці. У гэтым, як адзначаў Анатоль Ліс, дзякуючы Казіміру Віктаравічу за адказную і напружаную работу, вялікая заслуга кіраўніка раёна.
Ад імя дэпутацкага корпуса, аграрыяў на сесіі выступілі дырэктар дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Станіслаў Ляшчук і старшыня СВК “Рыта” Іван Пастушэк. Яны падзякавалі Казіміру Лапічу за сумесную работу, за патрабавальнасць да кіраўнікоў, за разуменне і падтрымку ў вырашэнні многіх праблем.
Старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс уручыў Казіміру Лапічу Грамату абласнога Савета дэпутатаў, а старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Губей – Грамату раённага Савета.
Перадаўшы эстафету новаму кіраўніку, Казімір Лапіч падзякаваў усім за сумесную работу, пажадаў Мікалаю Шуму поспехаў на новай пасадзе.

Ніна СВІЦЮК.

Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.dopingman.com.ua

www.photolifeway.com

buysteroids.in.ua/tabletirovannyie-anabolicheskie-steroidyi/metandienon/anabol-5.html