Дабра і міру ў вашы дамы!

  Вёска Радзеж напярэдадні Новага года памаладзела і пасвятлела – тут здадзены ў эксплуатацыю 5 новых індывідуальных домікаў, у якіх будуць жыць маладыя сем’і механізатараў, жывёлаводаў і спецыялістаў дзяржаўнага прадпрыемства “Радзежскае”.

На іх будаўніцтва затрачана каля 4 мільярдаў рублёў льготных крэдытных рэсурсаў і бюджэтных сродкаў, пры падтрымцы Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі, даччыным прадпрыемствам якога з’яўляецца мясцовая гаспадарка.
Што і гаварыць, домікі значна ўпрыгожылі ўскраек вёскі, а яшчэ ўмацавалі надзею, што жыццё тут працягваецца, гаспадарцы развівацца.
…На мінулым тыдні тут яшчэ ішлі апошнія аддзелачныя работы, будаўнікі Маларыцкай ПМК-20, якія, дарэчы, усяго за 3 месяцы ўзвялі гэтае жыллё, наводзілі «марафет».
— Яшчэ ў верасні тут нічога не было, — расказаў прараб ПМК-20 Раман Сідарук. – Мы літаральна за такі кароткі тэрмін справіліся з пастаўленай задачай – да канца года здаць домікі ў эксплуатацыю. Сюды былі кінуты ўсе сілы. Працавалі без выхадных, не лічыліся са сваім уласным часам. І якасць работ пры гэтым засталася належнай, думаю, навасёлы не будуць на нас крыўдаваць.
Прараб запрашае нас у новае жыллё. Сапраўды, цудоўна. Усё па-сучаснаму. Трохпакаёвыя домікі ўражваюць светлымі танамі сцен, цеплынёй. Ацяпляльныя катлы ўніверсальныя – на цвёрдым паліве і на газе. Жыві і радуйся. Хочацца пажадаць навасёлам, каб яны штодзённа адчувалі тут атмасферу радасці і дабра, утульнасць сямейнага ачага.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКАХ: новыя дамы ў в. Радзеж; прараб Маларыцкай ПМК-20 Раман СІДАРУК задаволены вынікамі старанняў будаўнікоў.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://optiontradingstrategies.net

gazon.net.ua

https://teplostroy.biz.ua