У ролі Дзеда Мароза

У перадсвяточныя дні душа адных верыць у цуд, а другіх – гарыць жаданнем зрабіць штосьці добрае для іншых. Менавіта жаданне падарыць свята тым хлопчыкам і дзяўчынкам, хто абдзелены ў сілу розных прычын магчымасцю атрымліваць падарункі у сваёй сям’і, стала штуршком для падтрымкі рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Цуды на Каляды”.

Ініцыятарам правядзення дабрачыннай акцыі ў першай гарадской школе стала сацыяльная служба навучальнай установы. Ініцыятыву актыўна падтрымаў раённы камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ”. У БРСМаўскіх пярвічках не толькі школ , але і арганізацый, прадпрыемстваў раёна быў арганізаваны збор сродкаў, канцылярскіх тавараў, цацак для навагодніх падарункаў. Мяшок Дзеда Мароза актыўна напаўнялі вучні СШ № 1 і іх бацькі, калектыў аддзела пагранічнай службы “Маларыта”. Далучыўся да акцыі і калектыў райаддзела ўнутраных спраў, дзе ў рамках сваёй дабрачыннай акцыі “Дарога да сэрца” былі набыты дзецям салодкія падарункі. Не засталіся ўбаку і індывідуальныя прадпрымальнікі нашага горада. Шмат дзіцячага адзення перадалі арганізатарам акцыі Валянціна Міскевіч і Надзея Дзямінская.
А напярэдадні канікулаў у фае школы было арганізавана невялікае навагодняе свята. Спонсары акцыі прыйшлі да хлопчыкаў і дзяўчынак, каб асабіста ўручыць ім шматлікія падарункі.
— У Новы год кожнаму прыемна атрымліваць падарункі. Але не менш прыемна іх дарыць, – заўважыў адзін з арганізатараў акцыі, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аляксей Дзямінскі. – І дабрачынная акцыя “Цуды на Каляды” з аднаго боку падарыла магчымасць дзецям з сямей, якія маюць патрэбу, атрымаць неабходныя рэчы, навагоднія падарункі, а з другога боку — дазволіла многім нераўнадушным людзям аказаць дапамогу іншым і адчуць сябе ў ролі Дзеда Мароза.

Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час пераднавагодняй сустрэчы ў СШ №1.
Фота аўтара. 

Добавить комментарий


www.steroid-pharm.com/trenbolon-acetate.html

www.farm-pump-ua.com

эксклюзивная мебель
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!