Час сюрпрызаў і падарункаў

Апошнія пераднавагоднія дні для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія жывуць у доме сямейнага тыпу, былі часам сюрпрызаў і падарункаў. Штодня з віншавальным візітам дом наведвалі госці.
У рамках акцыі “Прафсаюзы — дзецям” салодкія падарункі прынеслі хлопчыкам і дзяўчынкам старшыня раённага аб’яднання арганізацыі прафсаюзаў Сяргей Строк і старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Іна Панасюк. Да іх далучылася і раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”. Старшыня яе Таццяна Лаўрэенка перадала дзецям і бацькам вялікай сям’і – Таццяне і Вячаславу Абрамукам – падарункі ад грамадскай арганізацыі і адміністрацыі Маларыцкага кансервавагароднінасушыльнага камбіната. А піянерская арганізацыя раёна, прымаючы ўдзел у акцыі “Цуды на Каляды”, сабрала для ўсіх дзяцей, што жывуць у доме сямейнага тыпу, мяккія цацкі, канцылярскія тавары, гульні, што развіваюць, і многія іншыя карысныя рэчы. Усе гэтыя падарункі прынеслі прадстаўнікі раённага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Так разам усе госці падарылі дзецям яшчэ адно маленькае свята.
Святлана МАКСІМУК.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


sennator.top

https://zaraz.org.ua

www.profvest.com