НезаменнаЯ і родная

Такой лічаць
сацыяльнага работніка
Любоў Братчук
з в. Радзеж
яе падапечныя

У Маларыцкім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва налічваецца 54 работнікі. Пад іх пільнай увагай знаходзіцца 317 адзінокіх пенсіянераў, інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў фашысцкіх канцэнтрацыйных лагераў… Сярод тых, хто адданы сваёй справе, з добрай душой і гарачым сэрцам прыходзяць на дапамогу людзям кожны тыдзень, — Любоў Братчук.
Любоў Іосіфаўна – сацыяльны работнік з в. Радзеж. Яна цяпер абслугоўвае 6 чалавек. Цяжка ўявіць, як бы выжывалі адзінокія, састарэлыя і нямоглыя грамадзяне, калі б не такія, як Любоў Братчук.
Нядаўна жанчына адзначыла свой юбілей. З гэтай датай яе шчыра віншавалі адміністрацыя Цэнтра, а таксама калегі.
— Па жыцці прытрымліваюся прынцыпу, — кажа Любоў Іосіфаўна, — які можна сфармуляваць так: якасць маёй работы – якасць жыцця маіх падапечных. Пераканана, што належны догляд заўсёды аблягчае старасць. Сацыяльны работнік працуе не ад званка да званка, а столькі, колькі неабходна, каб работа была зроблена.
— Любоў Братчук — вопытны спецыяліст у сваёй сферы дзейнасці, — кажуць у Цэнтры. — Для тых, каго жанчына абслугоўвае, яна стала незаменнай. Дзякуючы намаганням сацыяльнага работніка адзінокія састарэлыя, інваліды маюць магчымасць зносін са знешнім светам, пераадольваюць хваробы, проста жывуць. Спагадлівым, неабыякавым, чулым, здольным саграваць іншых цяплом свайго сэрца – такім павінен быць сапраўдны сацыяльны работнік. Да такіх належыць і Любоў Іосіфаўна.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Любоў Братчук, сацыяльны работнік в.Радзеж. 

Опубликовано ГЧ № 1 от 6.01.16г.

Добавить комментарий


www.monaliza.kiev.ua

babyforyou.org

www.13.ua/izgotovlenie-naruzhnoj-i-vnutrennej-reklamy
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!