Для духоўных патрэб

Бібліятэка пры Мікалаеўскай царкве г.Маларыта працуе кожную нядзелю пасля заканчэння позняй боскай літургіі.
-Кніжны фонд бібліятэкі пастаянна папаўняецца новымі цікавымі кнігамі, — гаворыць Ірына Сезік, бібліятэкар. – Цяпер ён налічвае 4258 экземпляраў. Кнігі ў нас ёсць практычна на любую тэматыку, звязаную з праваслаўем. Кожная з іх знаходзіць свайго чытача. Нашымі чытачамі цяпер з’яўляецца 728 дарослых і 120 дзяцей. Акрамя кніг, бібліятэка выпісвае розныя часопісы, газеты (“Духоўны веснік”, “Царкоўнае слова”, “Воскресение”, “Преображение”). У чытальнай зале таксама можна пагартаць кнігі, паглядзець перыядычныя выданні.
-Ірына Аляксееўна, цяпер стала модным складаць спісы, напрыклад, кніг, якія карыстаюцца найбольшым попытам у чытачоў. У гэты спіс у жыхароў Маларыты якія выданні ўваходзяць?
-У лік кніг, якія не залежваюцца на паліцах бібліятэкі, можна аднесці наступныя: збор твораў свяціцеля Ігнація Бранчаніна, жіція святых (асабліва – Дзмітрыя Растоўскага), а таксама жыція святых, якія складзены свяціцелем Філарэтам, архіепіскапам Чарнігаўскім, Закон Божы (аўтар-укладальнік протаіерэй Серафім Слабадскі), кнігі Барыса Ганага, Ірыны Багданавай, Наталлі Сухінінай, розныя зборнікі акафістаў, малітвасловы. Пастаянна чытачы цікавяцца кнігаю архімандрыта Ціхана (Шаўкунова) “Несвятыя святыя”. Усе яны, як і іншыя праваслаўныя кнігі, здавольваюць духоўны голад, даюць адказы на шматлікія пытанні.
Кніга з’яўляецца крыніцай ведаў. Трымаючы яе ў руках, чалавек быццам бы дакранаецца да духоўнай спадчыны. Таму і ў будучыні кніга будзе ўсё ж запатрабаванай.
На здымку: Ірына Сезік, бібліятэкар праваслаўнай бібліятэкі пры Мікалаеўскім храме Маларыты.

Опубликовано ГЧ № 1 от 1.06.16 г.

Добавить комментарий


onlyyou.od.ua

www.rezeptfrei-viagra.com

topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!