Гайда на каток!

     Маразы, што прыйшлі на змену анамальна плюсавой для зімы тэмпературы, спрыялі таму, каб нашы дзеці змаглі бавіць свой вольны час на катку, які абуладкаваны ў гарадскім парку. Балазе, у дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе наладжаны пракат канькоў, якіх хапае ўсім. 

Ёсць, праўда, ва ўсіх плюсах здаровага зімовага адпачынку і першыя мінусы. Як праінфармаваў хірург райбальніцы Павел Бондар, зафіксаваны адзін выпадак траўмы, атрыманай у час коўзання на каньках, у прыватнасці, удар груднога аддзела пазваночніка. Па словах самога школьніка, ён моцна разагнаўся на каньках, не стрымаўся і ўпаў. Таму медыкі раяць станавіцца на канькі толькі тым, хто ўмее на іх добра катацца. Ну а хто няўпэўнена сябе адчувае, няхай будзе асцярожным, не свавольнічае, разлічвае свае сілы. * * * Вось і сераду, напя­рэ­дадні Раства, ужо з раніцы на катку “запальвала” дзетвара: хтосьці ўжо быў на лёдзе, як вучаніца 6 “А” класа раённай гімназіі Марына Алесік (на здымку злева), а хтосьці, як 11-класніца другой гарадской школы Таццяна Дайнека, толькі збіраўся стаць на канькі.

Наш кар.

Фота Надзеі ЯЦУРА.

Опубликовано ГЧ № 2 от 13.01.16 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!