Юныя даследчыкі спазнаюць свет

Cвет поўны дзівосаў, толькі трэба ўмець іх адкрываць. Галоўным тут з’яўляецца здольнасць даследаваць тое, што знаходзіцца вакол нас. Новыя веды можна атрымліваць у гатовым выглядзе, а можна набываць самастойна. Тое, што дасягнута шляхам ўласнага вопыту, назіранняў, вывадаў, — самае трывалае. Такія веды больш глыбокія і грунтоўныя. Таму з мэтай актывізацыі пошукавай і пазнавальнай работы, выяўлення, падтрымкі і развіцця адораных і таленавітых вучняў на базе СШ №2 г.Маларыты напярэдадні Новага года прайшла ХІ раённая вучнёўская навукова-даследчая канферэнцыя “Дзеці. Творчасць. Інтэлект”. У інтэлектуальным спаборніцтве прыняло ўдзел 30 юных навукоўцаў з 17 устаноў адукацыі раёна, чые работы прайшлі папярэдні адбор. Найбольшая колькасць даследаванняў на суд кампетэнтнага журы была прадстаўлена з Ляхавецкага д/с-СШ і раённай гімназіі. Канферэнцыя ў чарговы раз дала магчымасць вучням раскрыць свой творчы патэнцыял, праявіць сябе індывідуальна, паспрабаваць свае сілы, прымяніць веды, паказаць публічна атрыманыя вынікі. У 4 секцыях будучыя навукоўцы 7-11 класаў расказвалі пра вынікі даследаванняў па такіх пытаннях, як, напрыклад, атрыманне фарбавальнікаў з “чарнільных арэшкаў” (Алена Лямачка, Ланская СШ), пра залежнасць тэмпературы награвання і кіпення вадкасці ад іх шчыльнасці (Настасся Сушкова, Чарнянская СШ), семантыка і функцыі наміткі як часткі Маларыцкага строю адзення (Кацярына Дацык, раённая гімназія), гідралагічныя асаблівасці крыніцы “Пажэжынская крынічка” (Марына Семянюк, Ганна Літвіненка, Пажэжынская БШ), нівеліраванне і геадэзічныя знакі (Соф’я Жлукта, Замшанскі д/с-БШ), даследаванне мыйных якасцей сродкаў для мыцця посуду (Максім Бойка, Дарапеевіцкі д/с-СШ), стварэнне інтэрактыўнай карты “Экскурсія па Маларыце” (Дар’я Закрутная, раённая гімназія), нямецкія запазычанні ў беларускай і польскай мовах (Ян Чэслак, Збуражскі д/с-СШ), траекторыя руху цел у сілавым полі (Ксенія Курыловіч, Арэхаўская СШ), выкарыстанне сухой расліннасці ў якасці паліва (Андрэй Кульбеда, Раман Асіпук, Ляхавецкі д/с-СШ) і інш.

Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: пераможцы ХІ раённай вучнёўскай навукова-даследчай канферэнцыі.

Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 2 от 13.01.16 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


на сайте

лечение от алкоголизма киев

monaliza.kiev.ua/catalog/zhitomir/