Усмешкі на тварах і радасць у вачах

Адапціраваць да жыцця дзяцей-інвалідаў і дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця дапамагае бацькам карэкцыйна-развіваючы цэнтр, які ўжо амаль чатыры гады дзейнічае ў раёне. Нядаўна тут прайшла цікавая сустрэча, арганізатарамі якой разам са спецыялістамі карэкцыйна-развіваючага Цэнтра  былі і работнікі тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прадстаўнікі праваслаўнага сястрынства і атрад міласэрнасці “Добрыя сардэчкі”.
Дзяцей, якім, нягледзячы на іх малы ўзрост, дасталіся нялёгкія выпрабаванні, віталі канцэртнай праграмай вучні СШ № 2 – удзельнікі атрада міласэрнасці, для іх былі арганізаваны спартыўна-развіваючыя конкурсы, удзельнікі якіх абавязкова атрымлівалі прызы. Набыць іх дапамог індывідуальны прадпрымальнік Міхаіл  Іванавіч  Крэнь.
Вельмі хацелася, каб хоць на гадзіну дзеці нашага Цэнтра забылі пра пакуты, боль, каб адчулі, што яны патрэбны, што яны здольны на многае. І проста не выказаць словамі, як прыемна было бачыць усмешкі на іх тварах, як  і радасць у вачах іх матуль. Былі задзейнічаны ў гульнях, як балельшчыкі, і радаваліся разам з усімі нават тыя дзеці, якія не маглі рухацца. Яны таксама атрымалі падарункі — узнагароду за актыўную падтрымку іншых. І гэтае пачуццё аб’яднанасці з’яўляецца лепшымі лекамі для душы і цела. А таму такія святы ў Цэнтры будуць праводзіцца зноў і зноў.
Жанна КІБАЛЬНІК, намеснік дырэктара Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
НА ЗДЫМКУ: у час святочнай сустрэчы.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


www.progressive.ua

https://pills24.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!