Каляднае свята для маленькіх пацыентаў

Вельмі прыемна адзначаць святы ў коле сям’і, побач з блізкімі людзьмі. Але не ўсё атрымліваецца менавіта так, як хоча чалавек. І казачныя, радасныя навагоднія і калядныя дні многім хлопчыкам і дзяўчынкам, а таксама іх бацькам, давялося праводзіць у бальнічнай палаце. Але і сюды, што стала ўжо добрай, шматгадовай традыцыяй, абавязкова прыходзіць свята.

Арганізоўваюць яго разам са сваімі кіраўнікамі юнакі і дзяўчаты з аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. Сёлета маленькіх пацыентаў, а іх у аддзяленні напярэдадні свята Раства Хрыстова было восем, чакала касцюміраванае прадстаўленне “Навагоднія прыгоды Хлапушкі”. Хлопчыкі і дзяўчынкі разам з Дзедам Марозам і Снягурачкай, іншымі гасцямі павесяліліся ля ёлкі і былі вельмі рады салодкім падарункам. Іх дапамаглі сабраць прадпрыемства “Белмытнясервіс” і прыватныя прадпрымальнікі Уладзімір Рахуба, Мікалай Бурштын, Святлана і Мікалай Дубіна і Валерый Крэйдзіч. Маленькіх пацыентаў шчыра павіншаваў з навагоднімі і каляднымі святамі галоўны ўрач райбальніцы Пётр Селівонік.Ён пажадаў усім хуткага выздараўлення і перадаў дзецям падарункі ад Беларускага дзіцячага фонду ў рамках акцыі “Нашы сэрцы хворым дзецям!”.

Святлана МАКСІМУК.

НА ЗДЫМКУ: у час свята для маленькіх пацыентаў дзіцячага аддзялення райбальніцы.

Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 2 от 13.01.16 г.

Добавить комментарий


steroid-pharm.com

www.www.xn----7sbajornvhu8c.com.ua

www.russ-love.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!