“Камунар-56” і Самуіл Струнец

Раніцай 7 верасня 1920г. бронецягнік “Камунар-56” выйшаў на ўчастак чыгункі Ковель-Маларыта, каб падтрымаць пяхоту. -Загад мы выканалі паспяхова, — успамінаў старшы машыніст цягніка В.П.Яфрэмаў. – Але, вырваўшыся наперад, аказаліся адрэзанымі ад сваіх часцей. Камандзір “Камунара-56” Вальдэмар Абашаў загадаў адыходзіць да Маларыты. На 432-й вярсце, за паваротам, пачаўся моцны артылерыйскі абстрэл белагвардзейцамі. У разгар бою да цягніка прабраліся двое мясцовых пастухоў. Яны паведамілі савецкім байцам, што белапалякі абыходзяць цягнік, каб яго акружыць. Калі ж адзін снарад трапіў у пульман і цягнік загарэўся, мясцовыя хлопцы сталі дапамагаць тушыць пажар. Яны вёдрамі насілі ваду. Як пазней высветлілася, адным з гэтых адважных юнакоў з’яўляўся Самуіл Дзяменцьевіч Струнец. Тады яму было 14 гадоў. У час белапольскай акупацыі Самуіл Струнец працаваў чорнарабочым на лесапільным заводзе. Калі ж у заходніх абласцях Беларусі ўсталёўвалася Савецкая ўлада, ён стаў сакратаром Маларыцкага пасялковага Савета. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны актыўна ўключыўся ў барацьбу з захопнікамі. З мая 1942г. па студзень 1944г. з’яўляўся партызанскім сувязным групы Грэбенева, пазней — партызанам атрада імя Варашылава. Вайну Самуіл Дзяменцьевіч закончыў у Берліне. Узнагароджаны шматлікімі медалямі, а таксама – ордэнам Чырвонай Зоркі. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны Самуіл Струнец працаваў бухгалтарам Маларыцкага леспрамгаса, старшым бухгалтарам райспажыўсаюза. * * * У 1972г. на будынку чыгуначнага вакзала г.Маларыты была ўстаноўлена мемарыяльная дошка, на якой змешчаны надпіс: “В районе железнодорожной станции Малорита в бою с белополяками 7 сентября 1920г. геройски погибли бойцы бронепоезда № 56 «Коммунар», действовавшего в составе Западного фронта, которым командовал М.Н.Тухачевский”. На здымку: мемарыяльная дошка на чыгуначным вакзале Маларыты.

Опубликовано ГЧ от 13.01.16г.

Добавить комментарий


https://www.profvest.com

www.topobzor.info

https://progressive.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!