Расці здаровенькай, ЮЛЕЧКА!

Хіба можна перадаць тыя пачуцці, якія адчувае жанчына, калі яна ўпершыню ў сваім жыцці чуе голас толькі што народжанага немаўляці і ўпершыню бярэ яго на рукі! Хіба можна выказаць, у якой ступені яна тады шчаслівая! Яна — маці! Яна дала жыццё другому чалавеку!
Шчасце мацярынства цяпер ужо добра знаёмае і жыхарцы нашага горада Жанне Навумчык. Дзяўчынка, якая нарадзілася ў яе сям’і, у поўнай меры дала адчуць гэтае пачуццё. Тым больш, што Юлечка, а бацькі назвалі малую менавіта так, першынец у маладых таты і мамы. Зрэшты, не толькі ў сям’і. Юлечка Навумчык адкрыла лік нованароджаных на Маларытчыне ў новым 2016 годзе. І, мяркуючы па яе вазе і росце (3960 грамаў і 55 сантыметраў), паклала пачатак моцнаму і здароваму атраду немаўлят, якія з’явіліся і яшчэ з’явяцца сёлета на свет.
(У аддзеле ЗАГС райвыканкама па стану на 12 студзеня гэтага года зарэгістравана 5 немаўлят).
Па добрай ужо традыцыі маладых бацькоў Жанну і Вадзіма Навумчыкаў з радаснай падзеяй у іх жыцці павіншаваў і на­мес­нік старшыні райвы­кан­кама старшыня раённай арганізацыі рэспуб­ліканскага грамадскага аб’яднання ”Белая Русь” Вадзім Шпетны. Вадзім Паўлавіч уручыў таксама бацькам каштоўны падарунак і набор дзіцячага харчавання, што вырабляецца на ААТ “Маларыцкі кан­сер­вавагароднінасушыльны камбінат”.
Дзеці — кветкі жыцця. Яны напаўняюць яго асаблівым сэнсам, радасцю. А калі нараджаюцца дзяўчынкі, тым больш, бо яны — будучыя маці, а гэта значыць працягвацца жыццю і роду чалавечаму.
Ірына КАСЦЕВІЧ.

На здымку: падарункі маладым бацькам Жанне і Вадзіму Навумчыкам ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” уручае яе старшыня намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликованно ГЧ от 16.01.16г.

Добавить комментарий


Клиника лечение алкоголизма https://renesans-centr.kiev.ua
www.progressive.ua

arbud-prom.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!