З іскрынкай любові ў сэрцах

У дзень Божага нараджэння ў гарадскім Доме культуры была паказана вялікая святочная праграма “Калядная казка” (сцэнарый напісала Вольга Краско, арганізацыяй рэпетыцый і іх правядзеннем займаліся Аляксандра Вашчынчук і Вікторыя Ляўчук). На працягу больш чым 2 гадзін немаўля Ісуса Хрыста ў вершах, танцах, песнях, інсцэніроўках услаўлялі вакальныя студыі “Cool Kids” (ГДК, кіраўнік Вікторыя Ляўчук), “Карусель” (СШ №1, кіраўнік Леся Уласюк), “Забава” (ГДК, кіраўнік Аляксандр Барысюк), танцавальныя калектывы ГДК (кіраўнік Кацярына Джур), “Выцінанка” (СШ №1, кіраўнік Аляксандра Вашчынчук), “Серпанцін” (Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, кіраўнік Аляксандра Вашчынчук), студыя “Пчолка” (кіраўнік Аляксандра Вашчынчук), дзіцячы хор Нядзельнай школы (рэгент Марына Пракапеня), святочны хор (рэгент Валянціна Паляціла) і нядзельны хор (рэгент Ала Струнец) Мікалаеўскай царквы райцэнтра, а таксама вучні Нядзельнай школы.
Мерапрыемства стала яркай і незабыўнай падзеяй для вернікаў Маларыты і раёна. У гэтым вялікая заслуга і вядучых – Карыны Сай (СШ №1) і Кірыла Андарака (раённая гімназія), а таксама Снежнай Каралевы, якой была Зоя Бутэнка.
Напрыканцы святочнай праграмы да прысутных са словамі прывітання звярнуўся протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны цэркваў Маларыцкай царкоўнай акругі. Айцец Віктар пажадаў усім прысутным у іх дамах панавання згоды, міру, цеплыні, узаемапаразумення, дабрабыту, а таксама мудрасці ў прыняцці рашэнняў, мірнага неба над галавой, божага благаславення ва ўсіх справах і пачынаннях.
Затым тыя, хто наведвае Ня­дзельную школу, атрымалі калядныя падарункі. Не засталіся без іх і дзеці, якія знаходзіліся з бацькамі, бабулямі і дзядулямі ў зале.
* * *
На вячэрнім богаслужэнні 8 студзеня ў Мікалаеўскай царкве быў адслужаны акафіст Нара­джэнню Хрыстову. Затым прайшлі традыцыйныя калядкі – духоўныя песнапенні, у якіх услаўляўся народжаны Ісус Хрыстос. У ім прынялі ўдзел святочны (рэгент Валянціна Паляціла), нядзельны (рэгент Ала Струнец) і пастаянны (рэгент Алена Алесіюк) хары Мікалаеўскай царквы райцэнтра, хор праваслаўнага сястрынства ў гонар абраза Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” (г.Маларыта), а таксама хары праваслаўных прыходаў з вёсак Замшаны, Арэхава і Олтуш.
* * *
На богаслужэнні 9 студзеня ў Мікалаеўскай царкве г.Маларыта прысутнічаў Мікалай Шум, старшыня Маларыцкага райвыканкама. Пасля заканчэння богаслужэння Мікалай Мікалаевіч шчыра павіншаваў усіх вернікаў са святам, пажадаў ім моцнага здароўя, міру, утульнасці, узаемапаразумення, згоды.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Мікалай Шум, старшыня райвыканкама, благачынны Віктар Паляціла падчас святочнага богаслужэння ў Мікалаеўскай царкве Маларыты, вялікая святочная праграма “Калядная казка”.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ от 16.01.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


морские перевозки контейнеров

velotime.com.ua

russ-love.com/inf_dating-service.html