Ветэраны гандбола – у страі

 Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа раёна стала месцам правядзення чарговых спаборніцтваў па гандболе. Тут нядаўна адбыўся калядны таварыскі матч сярод ветэранаў спорту Маларыты і Брэста.

Балельшчыкі з захапленнем сачылі за спабор­ніцтвам. Кожная з каманд імкнулася паказаць добрую гульню, даказаць сваю перавагу над сапернікам. Таму барацьба праходзіла з асаблівым напалам, у якой удзельнікі прадэманстравалі высокую фізічную і камандную падрыхтоўку. Гандбольныя спаборніцтвы былі не на жарт “гарачымі” і напружанымі.
У выніковай турнірнай табліцы перамогу атрымала зборная каманда спартсменаў з Брэста. Яны выйгралі з лікам 33:23.
На здымку: удзельнікі таварыскага матчу па гандболе сярод ветэранаў спорту Маларыты і Брэста.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.