Статус спецыяліста – “малады”

У райвыканкаме прайшла традыцыйная сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі

Летась у працоўных кніжках 45 юнакоў і 50 дзяўчат, якія прые­халі працаваць па размеркаванні на Маларытчыну, з’явіўся першы запіс. Некаторыя на першых працоўных месцах так і застануцца, іншыя праз два гады будуць шукаць новыя.
З прыходам на работу ў маладых спецыялістаў узнікае шмат пытанняў. Асноўныя з іх – праблемы жылля для іншагародніх, фінансавай падтрымкі, адаптацыя ў новым калектыве. Менавіта на іх быў зроблены акцэнт на традыцыйнай сустрэчы маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна, куды былі запрошаны 35 юнакоў і дзяўчат, якія толькі пачынаюць адшліфоўваць атрыманыя ў час вучобы веды. Гэта ў большасці спецыялісты сельскай гаспадаркі, сфер гандлю, аховы здароўя і адукацыі.
Старшыня райвыканкама Мікалай Шум, пачынаючы дыялог з маладымі спецыялістамі, адзначаў, што разумее, якія праблемы спадарожнічаюць першаму працоўнаму вопыту, бо некалі яго самога па размеркаванні накіравалі ў Віцебскую вобласць. Таму кіраўніка раёна цікавіла, як абуладкаваліся спецыялісты, ці ёсць сярод іх тыя, у каго не вырашана пытанне з жыллём, бо такія сустрэчы — добрая магчымасць падзяліцца праблемамі, з якімі сутыкаецца чалавек на пачатку працоўнага шляху.
Большасць з маладых спецыялістаў, якія сабраліся ў райвыканкаме, — жыхары Маларытчыны. Таму пытанне жылля для многіх не стаіць востра. Моладзь больш цікавілася крэдытаваннем спецыялістаў і льготамі, якія прадугле­джаны ім заканадаўствам. Прадстаўнікі ААТ “ААБ Беларусбанк” расказалі аб крэдытах і ўмовах іх выкарыстання. Напрыклад, маладыя спецыялісты, якія працуюць не па месцы жыхарства, могуць скарыстацца льготным крэдытам для пакупкі тавараў беларускай вытворчасці. На выгадных умовах яны могуць узяць крэдыт і на спажывецкія патрэбы. Разабрацца ў заканадаўстве, якім замацаваны сацыяльныя гарантыі і кампенсацыі для маладых спецыялістаў, дапамог загадчык юрыдычнага сектара райвыканкама Сяргей Сінякоў. Акрамя таго, амаль у кожнай арганізацыі ці на прадпрыемстве, дзе прыняты калектыўныя дагаворы, для маладых спецыялістаў прадугледжаны льготы і выплаты. Аб гэтым, звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы, гаварыў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Сяргей Строк. Добры вопыт у падтрымцы маладых спецыялістаў ёсць у СВК “Дарапеевічы”. Тут яны атрымліваюць даплаты па кантракту ў памеры 30 працэнтаў ад акладу, “пад’ёмныя”, ім аплачваецца наём жылля, прадастаўляюцца дадатковыя дні да водпуску.
— На жаль, у Маларыцкім раёне пакуль існуе праблема з замацаваннем кадраў. Для нас важна стварыць такія ўмовы для маладых спецыялістаў, каб яны пасля таго, як адпрацавалі абавязковы тэрмін, заставаліся на Маларытчыне, стваралі сем’і, будавалі жыллё, – гаварыў старшыня райвыканкама.
Намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны заклікаў моладзь быць больш ініцыятыўнай, дзяліцца сваімі ідэямі, удзельнічаць у раённых мерапрыемствах, наведваць клубы па інтарэсах. Маладыя і адказныя спецыялісты – гэта рэзерв кіруючых кадраў, таму маладым трэба праяўляць сябе, быць актыўнымі.
Форум маладых спе­цыя­лістаў карысны і ў тым плане, што яны маюць магчымасць пазнаёміцца, падзяліцца першым вопытам. Такія мерапрыемствы аб’ядноўваюць юнакоў і дзяўчат. Пасля сустрэчы многія маладыя людзі не спяшаліся разыходзіцца, ім было чым адзін з адным падзяліцца цікава наладзіць зносіны.
Дар’я ЛУЦЫК.
На здымку: у час сустрэчы.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 5 от 23.01.16г.

Добавить комментарий


оксандролон

автоматический полив хантер

www.shtory.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!