На алімпійскай вышыні

Завяршыўся абласны этап рэспуб­лі­канскай прадметнай алімпіяды. На ім гонар Маларытчыны абаранялі 33 вучні па 15 прадметах. Адзінаццаць з іх вярнуліся з узнагародамі.
Дыпломы ІІ ступені атрымалі 6 удзельнікаў інтэлектуальных спаборніцтваў. Гэта — Дар’я Цёмкіна – па біялогіі (11 клас, раённая гімназія), Дзмітрый Гаркаўчук – па хіміі (10 клас, Лукаўская СШ), Любоў Мошчык – па грамадазнаўстве (10 клас, Олтушская СШ), Ангеліна Ярмашук – па рускай мове і літаратуры (11 клас, раённая гімназія), Пятро Дымарчук і Сцяпан Сланеўскі – па інфарматыцы (11 клас, раённая гімназія). Маларыцкімі інтэлектуаламі таксама заваявана і пяць дыпломаў ІІІ ступені. Іх атрымалі: Уладзіслаў Ярмашук – па фізіцы (8 клас, СШ №2), а таксама вучні раённай гімназіі – Кацярына Дацык – па біялогіі (10 клас), Вадзім Граф – па гісторыі (11 клас), Аляксандра Палешка – па грамадазнаўстве (11 клас), Дар’я Крэйдзіч – па абслуговай працы (9 клас).
У параўнанні з мінулым годам каманда маларыцкіх вучняў на абласным этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды выступіла лепш.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: прадстаўнікі нашага раёна, пераможцы абласнога этапу рэспубліканскай прадметнай алімпіяды.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 5 от 23.01.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://progressive.ua

www.steroid-pharm.com

узнать больше ukrterminal.kiev.ua