На выпадак надзвычайнай сітуацыі

У раёне ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі райваенкамата прайшлі чарговыя заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці з асабовым складам пункта папярэдняга збору ваеннаабавязаных.

-Такія мерапрыемствы, дзе задзейнічаны супрацоўнікі райваенкамата і ваенна­абавязаныя, праводзяцца 2 разы на год – у студзені і чэрвені, — кажа Алег Шышацкі, раённы ваенны камісар. – Асноўнымі мэтамі заняткаў з’яўляюцца: падтрыманне мабілізацыйнай гатоўнасці на неабходным узроўні, павышэнне зладжанасці, удасканаленне практычных навыкаў і ўменняў, навучанне дзеянням у розных умовах.
Падчас заняткаў адпрацоўваюцца ўменні, што і як неабходна зрабіць, каб арганізаваць работу пункта папярэдняга збору ваеннаабавязаных у вызначаны тэрмін.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час заняткаў па мабілізацыйнай гатоўнасці з асабістым складам пункта папярэдняга збору ваеннаабавязаных.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 6 от 27.01.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.


гидравлическое масло мобил

узнать больше progressive.ua

sledoc.com.ua