Падарунак за актыўнасць у спорце

У нашай краіне шмат спартсменаў, старт якім даў менавіта прафсаюзны спорт. Між іншым, спартыўны клуб Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі адзначыў летась сваё 80-годдзе. Для развіцця спартыўных здольнасцей прафсаюзамі зроблена і робіцца нямала.
Вось і сёлета Федэрацыя прафсаюзаў выдзеліла раённаму аб’яднанню арганізацый прафсаюзаў грашовыя сродкі ў суме 5 мільёнаў рублёў для папулярызацыі ў раёне спорту, заахвочвання актыўных пярвічных прафсаюзных арганізацый. Гэтыя мэтавыя сродкі былі выкарыстаны на набыццё спартыўнай формы і інвентару. Такі падарунак ад Федэрацыі вырашана было перадаць прафсаюзнай пярвічцы прадпрыемства “Савушкіна”, каманда якой — актыўны ўдзельнік усіх спартыўных спаботніцтваў, неаднаразовы пераможца раённай спартакіяды работнікаў аграпрамысловага комплексу, якую штогод арганізоўвае раённы камітэт прафсаюза работнікаў АПК.
Добрай нагодай урачыста ўручыць падарунак стала адкрыццё зімняга першынства раёна па міні-футболе, у якім разам з іншымі камандамі ўдзельнічае і футбольная каманда СУП “Савушкіна”. Старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюза Сяргей Строк перадаў капітану каманды Дзмітрыю Цецеруку 15 камплектаў футбольнай формы, два мячы і варатарскія пальчаткі, падзякаваў актывістам прафсаюзнага спорту за іх неабыякавасць, пажадаў удачы і новых поспехаў.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час уручэння.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ №7 30.01.16г.

Добавить комментарий


https://www.best-cooler.reviews

https://biceps-ua.com/

https://progressive.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!