Сістэма “Будаўнічых зберажэнняў” – адно з рашэнняў жыллёвага пытання

Сёння многія мараць пра ўласнае жыллё. Вырашэнне жыллёвага пытання – адзін з галоўных прыярытэтаў беларусаў. І мно­гія з нас нястомна працуюць, шукаючы ўсе­магчымыя варыянты і шляхі вырашэння жыллёвай праблемы.

У 2006 годзе Беларусбанкам была распрацавана і паспяхова функцыяніруе ўнікальная сістэма “Будаўнічых зберажэнняў”, накіраваная на вырашэнне жыллёвай праблемы насельніцтва. Гэтай сістэмай можа скарыстацца любы кліент банка, незалежна ад таго, ці мае ён патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў ці не, у якім населеным пункце будзе купляць ці будаваць жыллё. Дзейснасць сістэмы пацвердзіла ўжо не адна тысяча ўдзельнікаў. І невыпадкова менавіта яна стала правобразам сістэмы будзберажэнняў, якую плануецца ўвесці на дзяржаўным узроўні ў маштабах усёй краіны.
Мэтай сістэмы з’яўляецца прыцягненне грашовых сродкаў з наступным прадастаўленнем удзельнікам сістэмы мэтавых крэдытаў на будаўніцтва ці набыццё кватэр, пакояў, жылых дамоў з гаспадарчымі пабудовамі і з зямельнымі ўчасткамі, на якіх яны знаходзяцца, а таксама на будаўніцтва жылля шляхам набыцця жыллёвых аблігацый.
Грашовыя сродкі для будаўніцтва ці набыцця жылых памяшканняў складаюцца з сумы грашовых сродкаў, назапашаных удзельнікам сістэмы на тэрміновым укла­дзе “Жыллёва-зберагальны”, і сумы мэтавага крэдыту, прадастаўляемага ААТ “ААБ Беларусбанк” удзельніку сістэмы. Папярэдняя сума крэдыту вызначаецца, зыходзячы з суаадносін 25% — доля заяўленай сумы і 75% — доля папярэдняй сумы крэдыту.
Банк прапаноўвае тры варыянты зберажэнняў – 3, 5 альбо 7 гадоў. На зберагальным этапе банк налічвае па жыллёва-зберагальнаму ўкладу даход у памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
Удзельнік самастойна вызначае памер заяўленай сумы, якую будзе назапашваць на ўкладным рахунку да завяршэння дагаворнага тэрміну папаўнення; выбірае адзін з трох планаў накаплення; вызначае дагаворны тэрмін зберагальнага этапа.
Права ўдзельніка на атрыманне крэдыту ўзнікае пасля выканання ім умоў дагавора жыллёвых зберажэнняў па завяршэнні зберагальнага этапа. Крэдыты ў рамках сістэмы будаўнічых зберажэнняў даюцца на тэрмін да 20 гадоў. Працэнтная стаўка па іх складае па жаданні ўдзельніка стаўку рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь+адзін працэнтны пункт, якая змяняецца пры змяненні стаўкі рэфінансавання; альбо сярэднеўзважаную стаўку рэфінансавання за перыяд з месяца заключэння дагавора жыллёвых зберажэнняў за месяц, які папярэднічае месяцу заключэння крэдытнага дагавора, павялічаную на адзін працэнтны пункт, якая застаецца нязменнай на працягу тэрміну дзеяння крэдытнага дагавора.
Атрымаць крэдыт можна на працягу аднаго года з дня заканчэння дагаворнага тэрміну зберагальнага этапа. Умовы крэдытавання ў рамках сістэмы будаўнічых зберажэнняў найбольш прыцягальныя і маюць шэраг пераваг у параўнанні з дзеючымі ўмовамі і ўмовамі крэдытавання на агульных падставах. Спынімся на іх падрабязней.
Па-першае, права на атрыманне крэдыту для ўдзельнікаў, якія вынеслі ўсю заяўленую суму пры заключэнні дагавора жыллёвых зберажэнняў, узнікае праз 19 месяцаў (пры тэрміне зберажэнняў 3 гады).
Па-другое, тэрмін карыстання крэдытам і парадак уплаты працэнтаў аналагічныя ўмовам, устаноўленым па льготных крэдытах на жыллёвае будаўніцтва, гэта значыць, пагашаць крэдыты і працэнты можна раўнамернымі ўзносамі ў перыяд пагашэння крэдыту, што дазваляе грамадзянам планаваць расходы сямейнага бюджэту на працяглы перыяд.
Па-трэцяе, удзельнік сістэмы можа будаваць і набываць жыллё ў любым рэгіёне Беларусі незалежна ад месцапражывання. Гэта адна з галоўных пераваг, якая дазваляе пабудаваць альбо набыць жыллё не толькі ў буйных гарадах і ў гарадах абласнога значэння, але і ў сталіцы.
Па-чацвёртае, стаць удзельнікам сістэмы будзберажэнняў могуць грамадзяне незалежна ад таго, маюць яны патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў ці не. Усе ўдзельнікі сістэмы знаходзяцца ў роўных умовах.
Сёння сістэма будаўнічых зберажэнняў ААТ “ААБ Беларусбанк” набывае ўсё большую папулярнасць, бо застаецца найбольш аптымальным варыянтам вырашэння жыллёвага пытання.
Алена МІРЧУК, вядучы спецыяліст сектара продажу рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг аддзела рознічнага бізнесу ЦБУ № 120 ААТ “ААБ Беларусбанк”.
НА ЗДЫМКУ: Алена МІРЧУК.
Фота Надзеі ЯЦУРЫ.

Опубликовано ГЧ № 7 от 30.01.16г.

Добавить комментарий


http://thailand-option.com/option-226-711-65/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!