Акцэнты ў далейшай рабоце органаў унутраных спраў

вызначыў  Аляксандр  Лукашэнка  ў  час  нядаўняй  калегіі  МУС па  выніках  работы  органаў  унутраных  спраў  за  2015  год.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня прыняў удзел у калегіі МУС па выніках работы органаў унутраных спраў за 2015 год. На пасяджэнні калегіі разгледжаны вынікі аператыўна-службовай дзейнасці органаў унутраных спраў, унутраных войскаў МУС у 2015 годзе і вызначаны задачы на 2016 год.
Аляксандр Лукашэнка абазначыў прыярытэты ў далейшай рабоце МУС. Паводле слоў Прэзідэнта, ёсць шэраг напрамкаў і пытанняў, якія неабходна вырашаць не рэагуючы, а змагаючыся, не паддаючыся сумненням у правільнасці выбранага курсу.
Органам унутраных спраў трэба нарошчваць намаганні ў спыненні і прадухіленні распаўсюджання нар­каманіі, кардынальна ўзмацніць барацьбу з крадзяжамі, змяніць сітуацыю са злачыннасцю ў вёсцы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што прыярытэтную ўвагу МУС неабходна ўдзяляць абароне дзяцей і пажылых грамадзян ад злачынных замахаў.
У ліку прыярытэтаў таксама про­цідзеянне эканамічнай злачыннасці. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэтым напрамку хацеў бы больш актыўнай работы з боку ведамства.
Сённяшняя сітуацыя патрабуе самага ўважлівага падыходу да падбору і расстаноўкі кадраў. «Вы на правільным шляху. Нельга спыняцца. Тых, хто заслугоўвае, трэба падтрымліваць, заахвочваць, узнагароджваць і прысвойваць званні. Здрадніцтва недапушчальна», — падкрэсліў беларускі лідар.
Акрамя таго, перад МУС пастаўлена задача глыбока і ўсебакова праана­лізаваць стан крымінагеннай абстаноўкі, вылучыўшы галоўныя прычыны і ўмовы змяненняў, што адбываюцца. «Нельга дзейнічаць усляпую», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Яшчэ адна задача заключаецца ў пераглядзе расстаноўкі існуючых сіл і сродкаў.
Аляксандр Лукашэнка таксама пад­крэсліў, што ў рабоце міліцыі павінна праяўляцца прынцыповасць да тых, хто парушае закон. У гэтым кантэксце ён звярнуў увагу на неабходнасць падтрымання чысціні радоў унутры саміх органаў унутраных спраў. «Вы павінны быць непадкупныя. Міліцыя пранізвае ўсё грамадства. Па вашых дзеяннях мяркуюць аб уладзе ў цэлым», — сказаў Прэзідэнт.
Прэзідэнт падкрэсліў, што дзяржава будзе і ў далейшым надаваць прыярытэтнае значэнне пытанням барацьбы са злачыннасцю, абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян. «Нароўні з падтрымкай органаў унутраных спраў мае патрабаванні і спагнанне ў гэтай сферы заўсёды будуць вельмі высокімі», — адзначыў ён.
БелТА.

Опубликовано ГЧ № 8 от 3.02.16г.

Добавить комментарий


купить аккумулятор Киев

www.optiontradingstrategies.net

oncesearch.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!