Адзнакі і прыярытэты

Пад старшынствам Мікалая Шума адбылося пасяджэнне райвыканкама. Удзел у яго рабоце прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пузырэўскі і намеснік пракурора вобласці Віктар Савіч.
На пасяджэнні разгледжаны пытанні рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы № 2 Прэзідэнта “Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва”, рэалізацыі адзінай інфармацыйнай палітыкі на тэрыторыі Маларыцкага раёна і выканання комплекснага плана прафілактычных мерапрыемстваў па барацьбе са злачыннасцю і правапарушэннямі.
За зваротам – праблема
Па першым пытанні з інфармацыяй выступіла загадчыца сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Людміла Габрыльчук, якая падрабязна расказала пра вынікі работы з насельніцтвам раёна, са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, адзначыўшы, у прыватнасці, што вялікая работа праведзена па інфармацыйнай і прававой асвеце грамадзян. Прайшло 83 сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх групп райвыканкама і 140 – сельвыканкамаў з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам па месцапражыванні, у час якіх можна было звярнуцца да членаў ІПГ з пытаннямі. Сярод іх пераважалі пытанні дарожнай сферы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і адукацыі. З кіраўніцтвам райвыканкама, райсавета праведзены 53 “прамыя тэлефонныя лініі”. У 2015 годзе ў райвыканкам паступіў 281 зварот ад грамадзян і юрыдычных асоб – на 88 менш, чым у папярэднім годзе. У той жа час, як гаварыла Людміла Уладзіміраўна, колькасць зваротаў ад жыхароў раёна вырасла ў вышэйстаячыя органы ўлады. Аднак у 2015 годзе значна зменшылася колькасць зваротаў, накіраваных на разгляд па сутнасці ў райвыканкам з іншых органаў і арганізацый, напрыклад, з аблвыканкама. Зарэгістравана 12 скаргаў – на 2 больш, чым годам раней. У райвыканкам найбольш людзі звярталіся па пытаннях камунальнай, жыллёвай гаспадаркі, працы, сельскай гаспадаркі. Вядома ж, звароты грамадзян высвечвалі найбольш вострыя праблемы нашага жыцця. Такія, як працаўладкаванне – рост зваротаў наконт яго павялічыўся ў 2 разы. Ці ацэнкі жылых памяшканняў пры прыватызацыі – у 8 разоў. Значна больш зваротаў было па пытаннях водазабеспячэння, абароне правоў спажыўцоў, дзейнасці спартыўных секцый.
У цэлым работа райвыканкама і яго структурных падраздзяленняў, сельвыканкамаў нацэлена на вырашэнне пытанняў і праблем насельніцтва. Многае ўдалося вырашыць у мінулым годзе. З улікам прапаноў грамадзян, выказаных на сустрэчах з кандыдадам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Пузырэўскім, і згодна з мерапрыемствамі, зацверджанымі ў аблвыканкаме, у раёне завершана будаўніцтва ўчастка аб’язной дарогі Маларыта-Хаціслаў. У 2013 г. пачата асфальтаванне дарог Збураж-Гвозніца (3,2 км) і Чарняны-Дарапеевічы (1,32 км). У 2015 г. таксама была заасфальтавана гэтая дарога яшчэ на 1,2 км, засталося выканаць работы па ўкладцы асфальту на аб’екце Маларыта-Гвозніца (2,7 км) і Чарняны-Дарапеевічы (2,4 км). Плануецца завяршыць іх, згодна з планам, да 2020 года.
Выкананы работы па будаўніцтве ­тратуара ў в. Дворышча па вул. Маладзёжнай (1,08 км), пабудаваны 2 прыпыначныя пункты грамадскага транспарту з устаноўкай на адным з іх аўтапавільёна.
На працягу шэрагу гадоў жыхары вёсак Радзеж, Мельнікі, аграгарадкоў Арэхава, Ляхаўцы звяртаюцца па пытаннях асфальтавання дарог. Аднак просьбы іх пакуль задаволіць нельга з-за недахопу фінансавых сродкаў. Так, каб асфальтаваць дарогу да Арэхава, неабходны капітальны рамонт яе, на што спатрэбіцца 12 мільярдаў рублёў, у тым ліку 2 мільярды рублёў – на будаўніцтва пешаходна-веласіпеднай дарожкі. У аблвыканкам, як адзначала Людміла Габрыльчук, накіравана пісьмо аб уключэнні аб’екта ў праграму дарожных работ на 2016 год.
Па звароце жыхара в. Полікі І. Ка­валеўскага ўчастак дарогі Макраны-Полікі-Забалацце ўключаны ў пералік аўтадарог, што патрабуюць рамонту, і будзе разглядацца ў КУП “Брэст­аблдарбуд” пры фарміраванні Праграмы дарожных работ на 2016 год. Таксама плануецца ўзнавіць гравійнае пакрыццё на дарозе Збураж-Радзеж-Дамачава. Па калектыўным звароце 2015 г. жыхароў мікрараёна “Лазкі” ў Маларыце плануецца ўстанавіць аўтапавільён. Немалы аб’ём работ выкананы на дарогах і вуліцах кварталаў індывідуальнай забудовы, добраўпарадкавання дваровых тэрыторый.
З-за адсутнасці крыніцы фінан­савання застаецца нявырашаным пытанне капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй хірургічнага корпуса райбальніцы, на што патрэбна каля 10 мільярдаў рублёў. Пытанне гэтае плануецца вырашыць у 2017-2018 гадах. Застаюцца негазіфікаванымі прыродным газам аграгарадок Гвозніца і в. Масевічы, на што неабходна каля 8 мільярдаў рублёў, а таксама вёскі Радзеж, Высокае, Отчын, Дубічна, згодна са зваротамі грамадзян. Згодна з планам, прадугледжана газіфікацыя толькі в. Радзеж у 2019-2020 гадах. Па калектыўным звароце ў райвыканкам і аблвыканкам жыхароў в. Дворышча ў 2015 г. завершаны работы па водазабеспячэнні, на што затрачана больш чым 800 мільёнаў рублёў. Задаволены калектыўны зварот жыхароў аграгарадка Лукава па будаўніцтве вонкавай водаправоднай сеткі, дзе асвоена 944 мільёны рублёў. Немалы аб’ём такіх жа работ выкананы і ў аграгарадку Ляхаўцы, дзе сёлета плануецца завяршыць увесь іх комплекс. Па неаднаразовых зваротах жыхароў в. Мельнікі і ў райвыканкам, і да дэпутата Уладзіміра Пузырэўскага вырашаецца пытанне будаўніцтва водаправодных сетак у гэтым населеным пункце. Складаная эканамічная сітуацыя ў краіне знаходзіць свой адбітак і ў зваротах. Як ніколі раней, у раёне востра стаіць пытанне працаўладкавання. У аддзел занятасці звярнуліся 595 (+81) чалавек. 372 працаўладкаваны. На прафесіянальнае навучанне накіраваны 24, 11 бес­працоўным прадастаўлены субсідыі для арганізацыі прадпрымальніцкай дзей­насці. У рамках другаснай занятасці пра­цаўладкаваны 52. Дапамогі па беспрацоўі назначаны 219 (+62) грамадзянам.
Людміла Габрыльчук у сваім вы­ступленні звярнула ўвагу на тое, што сельскія жыхары неабыякавыя да парадку ў сваіх вёсках, пра што сведчаць звароты, напрыклад, стараст вёсак Малінаўка і Дрочава, а таксама жыхароў Велікарыцкага і Олтушскага сельвыканкамаў наконт зносу старых і дамоў, што пустуюць. Таму кіраўнікам органам мясцовай улады, як падкрэслівала яна, трэба актывізаваць работу ў гэтым напрамку.

Калі валодаеш інфармацыяй…
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэй Гарбацэвіч у сваёй інфармацыі аб рэалізацыі адзінай інфармацыйнай палітыкі на тэрыторыі раёна адзначыў, што ў сістэме гэтай асобай сферы жыццядзейнасці людзей, звязанай з вытворчасцю і распаўсюджваннем інфармацыі, задзейнічаны немалы рэсурс: раённая газета “”, вузел паштовай сувязі, раённае аддзяленне “Брэст­аблсаюздрук”, вузел электрасувязі, кабельны аператар прадпрыемства ААТ “Брэстаблгарант”, электронная старонка “Маларыцкі райвыканкам” афіцыйнага інтэрнэт-сайта Брэсцкага аблвыканкама, элементы нагляднай агітацыі (плакаты, бігборды, буклеты і г.д.). У мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне поўнай і дакладнай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, аб палітычным, эканамічным, культурным і міжнародным жыцці і забеспячэння прапаганды асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў райвыканкаме створаны і дзейнічаюць 7 інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Іх работай летась было ахоплена 2123 чалавекі, а члены ІПГ пры сельвыканкамах сустрэліся з больш чым 3,5 тысячы сельскіх жыхароў.
Аднак найбольш значнае месца ў сістэме інфармацыйнага забеспячэння насельніцтва раёна, як падкрэсліваў Андрэй Гарбацэвіч, адводзіцца раённай газеце “”, інфармацыйная палітыка якой накіравана на падтрымку дзяржаўнай палітыкі, адлюстраванне дзейнасці райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, суб’ектаў гаспадарання, а таксама шырокае інфармаванне насельніцтва аб грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, раёне, вырашэнне сацыяльных і іншых праблем. Газета ўдзяляе вялікую ўвагу павышэнню эфектыўнасці сельгасвытворчасці, паляпшэнню ўмоў жыцця вяскоўцаў, добраўпарадкаванню горада і вёсак. Вядома, што галоўны поспех любога друкаванага выдання – запатрабаванасць чытачом, тыраж газеты. Варта сказаць, што ён у параўнанні з 1 сту­дзеня 2015 года не знізіўся, а адзін з галоўных паказчыкаў – насычанасць “раёнкай” на 1000 жыхароў складае 148 экзэмпляраў пры сярэднеабласным паказчыку – 80 экзэмпляраў. Газету чытаюць нават у тых вёсках, дзе засталіся па некалькі жыхароў. І гэта важна, бо яна застаецца для іх той адзінай сувязной нітачкай з тым, што адбываецца ў раёне. У цэлым, як гаварыў Андрэй Гарбацэвіч, дзейнасць раённай газеты, якая дае шматбаковую інфармацыю, стварае пазітыўны настрой, фарміруе актыўную жыццёвую пазіцыю сярод насельніцтва раёна.

Рост злачынстваў зашкальвае
Асобую зацікаўленасць выклікала ў прысутных і трэцяе пытанне, што разглядалі на пасяджэнні: аб выкананні комплекснага плана прафілактычных мерапрыемстваў па барацьбе са злачыннасцю і правапарушэннямі ў раёне. Асабліва з боку намесніка пракурора вобласці Віктара Савіча. І адна з прычын, з-за якіх ён прымаў удзел у рабоце пасяджэння, — самы высокі рост злачынстваў сярод усіх раёнаў вобласці: 24,1% (пры сярэднеабласным паказчыку 9,8%). Прычыны такой сітуацыі называлі ў сваіх выступленнях і пракурор раёна Раман Гузюк, і начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Віталь Ганчарук. Злачынствы выраслі з-за росту фактаў нанясення цяжкіх цялесных пакалечанняў, угонаў транспарту, хуліганстваў, усіх відаў крадзяжоў. Рост абумоўлены таксама павелічэннем колькасці эканамічных злачынстваў, па лініі незаконнага абароту наркотыкаў. Ёсць праблема рэцыдыўнай злачыннасці. Летась 24 асобы вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі. 13 з іх пакуль не працуюць. А працаўладкаванне – адна з асноўных прафілактычных мер. Для такіх на прадпрыемствах устанаўліваецца бронь. Аднак часта на яе не бывае свабодных вакансій. У той жа час, як гаварыў Віталь Ганчарук, у сельгаспрадпрыемствах прыцягваюць замежную рабочую сілу, атрымліваючы дазволы на гэта, хаця не заўжды сярод іншаземцаў аказваюцца добрасумленныя і неправапарушальнікі, якія трапляюць пад увагу супрацоўнікаў міліцыі.
— Калі ёсць бронь, а няма свабодных вакансій, тады трэба прымаць рашэнне аб браніраванні месцаў з адсутнасцю вакансій, — гаварыў намеснік пракурора вобласці Віктар Савіч. — Але праблему вырашаць трэба. Ён лічыць, што і інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі райаддзела міліцыі павінен працаваць больш актыўна з былымі асуджанымі.
— У нас больш за 20 суб’ектаў прафілактыкі, але пакуль больш бачна папяровую работу, а не рэальную, — рэзюмаваў ён.
Як станоўчы момант у дзейнасці суб’ектаў прафілактыкі рэгіёна варта адзначыць, што не дапушчана росту дзіцячай злачыннасці, менш зарэгістравана рабаўніцтваў, наогул не было разбояў. Знізілася колькасць злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап’янення.
Па ўсіх разгледжаных пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні.
Ніна СВІЦЮК.

Опубликовано ГЧ № 8 2.03.2016 г.

Добавить комментарий


Прокат свадебных платьев salon-svadebny.com.ua
https://kokun.net

gepatite.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!