Будзьце добрым ПРЫКЛАДАМ

Пры сацыяльна-педагагічным Цэнтры шмат гадоў дзейнічае клуб “Падлетак”. На сустрэчах нярэдка размова ідзе пра паводзіны, якія супярэчаць нормам і правілам паводзін лю­дзей у грамадстве, у тым ліку пра агрэсію.

Але задумацца аб гэтай праблеме варта не толькі падлеткам. Імкліва, літаральна за некалькі апошніх гадоў, падлеткавая агрэсія з прыватна-сямейнай ператварылася амаль што ў адну з важнейшых грамадскіх праблем. І пачынаць вырашаць яе трэба ў сям’і. Чаму менавіта ў сям’і? Таму што часцей за ўсё агрэсіўным паводзінам падлеткаў спрыяюць пастаянныя агрэсіўныя паводзіны бацькоў, адсутнасць у сям’і адчування любві, непаразуменне і частыя крыўды.
Мы нярэдка становімся сведкамі таго, як дзеці лёгка губляюць кантроль над сабой, пачынаюць біцца, пагражаць, брыдкасловяць. Часта бачым успышкі злосці. Знаёмая нам і сітуацыя, калі падлеткі наўмысна ствараюць канфліктныя сітуацыі, правакуючы сваркі. Але мы не заўжды задумваемся над тым, што бачым. Тым не менш, гэта яўныя прыкметы агрэсіўных паводзін падлетка. І дарослыя часам нават не ведаюць, што прадпрымаць у падобнай сітуацыі. Спадзяюцца, што дзіця само зразумее, што так паводзіць сябе нельга. Але пасіўнасць тут недапушчальная. Агрэсію ў паводзінах трэба спыняць адразу.
Каб зменшыць агрэсіўныя праявы ў падлеткаў, трэба нам, дарослым, вызначыць межы дазволенага. Калі дзіцяці дазваляць усё, дык яно і будзе гэтым карыстацца. Хваліць трэба дзяцей за тое, што мы самі лічым добрым, годным. Нельга забываць, што дзеці ў многім бяруць прыклад з бацькоў. А таму будзьце для іх добрым прыкладам.

Ганна БАЙДУК, намеснік дырэктара сацыяльна-педагагічнага Цэнтра.

Опубликовано ГЧ № 8 от 3.02.2016г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.