…І НЕ ЗДАВАЦЦА

Расчышчаны ад снегу дворык, акуратна выфарбаваны дом, не зачыненыя на замок дзверы… Гаспадары не ведалі, што прыйду. Мне не хацелася чуць загадзя падрыхтаваную гісторыю жыцця і бачыць іх убранымі.
Стукаю ў дзверы.”Уваходзьце, уваходзьце”,-запрашае жаночы голас. На парозе бачу гаспадыню дома Акуліну Гаўрылаўну Тамашук. Ёй 91 год, але ветлівая ўсмешка і вочы, што іскрацца святлом, гэта ўтойваюць. Даведаўшыся пра мэту майго візіту, Акуліна Гаўрылаўна ніколькі не засмуцілася, наадварот з радасцю запрасіла ў дом. З суседняга пакоя, без дапамогі жонкі, выйшаў гаспадар Мікалай Іванавіч. Глыбокія маршчыны на яго твары гаварылі пра тое, што яму ёсць аб чым расказаць. Мікалай Іванавіч старэйшы за сваю жонку на 4 гады — рэдкая сям”я доўгажыхароў. І ўжо 64 гады яны жывуць душа ў душу ў вёсцы Макраны. Ніхто з суседзяў ніколі не чуў, каб яны сварыліся. Век жыві — век любі.
“Што дапамагло вам пражыць столькі гадоў?”-не стрымліваю сваю дапытлівасць.
— Ёсць Бог, — адказвае Акуліна Гаўрылаўна, — вось ён і дапамагае нам жыць. Некалькі хвілін пасля бабуля паказвае мне фотакартку, дзе яны, Акуліна і Мікалай, яшчэ маладыя. Іх вочы ўсё гэтак жа гараць, толькі вось няма маршчынак, якія намалявала старасць на тварах цяпер. — Перажылі вайну, голад, нястачу,-працягвае гаспадыня.-Вяселле згулялі адразу пасля вайны.
Па доўгіх паўзах у час размовы можна меркаваць, як цяжка Акуліне Гаўрылаўне расказваць пра мінулае. Таму слова”вайна” стараюся больш не ўпамінаць.
Усю маладосць і сілы бабуля Акуліна аддала зямлі, працы на ёй. Былі калектыўныя гаспадаркі, свае ўласныя немалыя, а значыць трэба было працаваць і працаваць. Мая суразмоўца ўспамінае:”Пайду рваць лён. А я ж люблю, каб усё чыста, акуратна, без браку. На мяне ўсе свараць, маўляў, каму твае старанні патрэбныя”. А я інакш не магу. І так дзень за днём. Праца на зямлі адабрала большую частку жыцця, але менавіта яна і давала магчымасць жыць.
Зусім інакш складваўся ў той час лёс радавога салдата Мікалая. Далі форму, якая была (міліцэйскую) — і ваяваць. Як успамінае сам Мікалай Іванавіч, гнаў немцаў да самой Польшчы. У баях каля ракі Вісла атрымаў сур’ёзнае раненне. Пэўны час лячыўся ў бальніцах у Казані. Але ў хуткім часе вярнуўся ў родную вёску. Тут і знайшоў свой лёс.
…У 1954 годзе ў сям”і Тамашукоў нарадзілася дачка Маруся, а праз 7 гадоў — сын Валодзя. Маладая сям”я пабудавала дом, у якім жывуць і цяпер.
Гэтых цудоўных людзей у Макранах ведаюць ,як вельмі добрых і чулых. Цяпер, як заўважыла Акуліна Гаўрылаўна, -гэта вялікая рэдкасць. “Зараз мы не любім адзін аднаго. А раней: запражэ сусед каня, каб агарод пераараць, і табе заадно дапаможа. Прасіць тады не трэба было, не гаворачы пра тое, што плаціць.”?
Але і сёння нашы доўгажыхары не застаюцца без увагі. Дапамагаюць дзеці, унукі, не адмахваюцца ад іх просьбаў і ў сельгаскааператыве, у сельвыканкаме. Дарэчы, Мікалай Іванавіч –адзіны цяпер ужо і апошні ветэран у Макранах, таму да яго сям’і ўвага асаблівая. Гэта ж апошняя нітачка, што звязвае нас з далёкім мінулым.
На працягу ўсёй нашай гутаркі доўгажыхары жадалі здароўя. І сапраўды: куды ж мы без яго. І няхай няшмат слоў, але за імі цэлы рой успамінаў. Нешта сказана, нешта недасказана, толькі ўрок для сябе я вынесла.
Вікторыя Нікіцюк, студэнтка аддзялення журналістыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна.

На здымках: “Якімі маладымі мы былі…”, невялікі, але вельмі дагледжаны дом Тамашукоў сагравае іх заўсёды; “Нашы гады-наша багацце”
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ от 06.02.16г.

…І НЕ ЗДАВАЦЦА: 1 комментарий

  • 28.02.2016 в 12:38 дп
    Permalink

    Молодец

Добавить комментарий


steroid-pharm.com/

buysteroids.in.ua/kupit-zhiroszhigateli.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!