“Беларусь: вядомая і невядомая”

Інфармацыйна-пазнавальны праект пад такой назвай распрацавала дзіцячая бібліятэка. Ён прымеркаваны да Года культуры. Мэта распрацошчыкаў праекта – рознабакова пашырыць веды школьнікаў аб роднай краіне, выклікаць у іх цікавасць да незвычайных і малавядомых фактаў.

У розныя часы ў грамадстве фарміруюцца свае, уласцівыя менавіта гэтай эпосе, каштоўнасці. Але любоў да Радзімы, веданне гісторыі краіны, шанаванне культурных каштоўнасцей, павага да традыцый свайго народа з’яўляюцца той нітачкай, якая злучае пакаленні. У студзені ў дзіцячай бібліятэцы для вучняў 5”А” і 8 “А” класаў СШ № 1 прайшлі інфармацыйна-пазнавальныя ўрокі “Дзе звычаі шануюць — там шчасліва жывуць”. Мерапрыемства было падрыхтавана па кнізе даследчыка духоўнай культуры беларускага народа Івана Іванавіча Крука “Сімволіка беларускай народнай культуры” . Размова ішла пра самыя распаўсюджаныя беларускія абрады і сімволіку некаторых традыцыйных рытуалаў.
У 2016 годзе наш горад адзначае свой 450-гадовы юбілей. На працягу года ў дзіцячай бібліятэцы запланавана правесці мерапрыемствы “Мілы горад сэрцу дарагі: краязнаўчы рукзачок”, “Маларыта — вандроўка ў часе: краязнаўчае падарожжа”, “Рысы любімага горада: мазаіка цікавых фактаў”. Спадзяемся, што запланаваная работа дапаможа школьнікам папоўніць веды пра родны горад і ў цэлым пра нашу краіну.
Таццяна КРЫСІНА, загадчыца дзіцячай бібліятэкі.
НА ЗДЫМКУ: у час інфармацыйна-пазнавальнага ўрока.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 16 от 10.02.16г.

Добавить комментарий


www.artma.net.ua

узнать больше www.topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!