ЗНАЙДЗІЦЕ СЯБЕ Ў ЛІЦЭІ

Прафарыентацыйную работу ў дзяржаўным прафесійным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці пачалі яшчэ ў студзені. Мінулыя гады пераканалі, што найбольшы эфект дае
такая работа тады, калі ў ёй задзейнічаны
не адзін чалавек, а ўвесь калектыў.

Прычым, працуюць усе з кожным вучнем індывідуальна. Так было і сёлета. На першым этапе прафарыентацыйнай работы мы, а гэта метадыст, майстры вытворчага навучання пабывалі ва ўсіх школах раёна, дзе сустрэліся з заўтрашнімі выпускнікамі. Гутарылі з кожным з іх індывідуальна, расказвалі аб вартасцях ліцэя і прафесійнай адукацыі. А пераваг у нас сапраўды шмат. У ліцэі навучэнцы засвойваюць веды па некалькіх спецыяльнасцях на аснове базавай школы з тэрмінам навучання 3 гады: ”Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці катэгорый А,В,Д”, “Вадзіцель аўтамабіля катэгорыі С”, ”Электразваршчык ручной зваркі”. На аснове агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцы набываюць спецыяльнасці ”Слесар па рамонце сельгасмашын і абсталявання”, ”Трактарыст-машыніст сельгасвытворчасці катэгорыі А”, ”Вадзіцель аўтамабіля катэгорыі С”, ”Электразваршчык ручной зваркі” і навучаюцца год.

Усім іншагароднім прадастаўляецца добраўпарадкаваны інтэрнат. Тыя, хто набывае спецыяльнасць на аснове базавай школы, атрымліваюць аднаразовае харчаванне за кошт сродкаў бюджэту, а выпускнікі сярэдніх школ забяспечваюцца стыпендыяй.
Няма цяжкасцей выпускнікам нашага ліцэя і з працаўладкаваннем. Набыўшы сельскагаспадарчыя спецыяльнасці, яны атрымліваюць гарантаванае першае месца работы, як правіла, забяспечваюцца жыллём з добрымі бытавымі ўмовамі. У выпускнікоў нашага ліцэя ёсць магчымасць пры жаданні працягваць вучобу далей у такіх навучальных установах, як Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны, Пінскі дзяржаўны індустрыяльна-педагагічны, Бабруйскі машынабудаўнічы, Высокаўскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійна-тэхнічны каледжы і інш.
Ацаніце моцныя і слабыя бакі гэтых варыянтаў, зыходзячы з вашых жыццёвых прыярытэтаў і сітуацыі, выбярыце той варыянт, які вам найбольш падыходзіць, арыентуючыся на свае мэты на будучае.
Таццяна Белаш, метадыст ліцэя.

Опубликовано ГЧ от 13.02.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий