“Дэкрэтны” водпуск: тры ці два гады?

Пытанне аб скарачэнні водпуску па доглядзе за дзіцяці не раз узнімалася ўжо на ўзроўні ўрада. Меркаванне аб тым, што ”дэкрэтны” адпачынак на працягу 3 гадоў — раскоша, спачатку выказала былы Міністр працы і сацыяльнай абароны нашай рэспублікі, а цяпер сустаршыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Антаніна Марозава. А нядаўна ў “Беларускім эканамічным часопісе” прапанову скараціць ”дэкрэтны” водпуск з 3-ох да 2-ух гадоў выказаў памочнік кіраўніка нашай дзяржавы па эканамічных пытаннях Кірыл Руды. У сваім артыкуле ён прыводзіць статыстычныя дадзеныя, якія сведчаць аб тым, што многія жанчыны выходзяць з “дэкрэту” датэрмінова. Таксама Кірыл Руды параўноўвае тэрмін дзеяння гэтай сацыяльнай гарантыі для жанчын-маці ў нашай краіне, у Расіі і Казахстане, дзе водпуск па доглядзе за дзіцяці складае адпаведна 1,5 і 1 год. Ёсць, на яго погляд, у працяглым адпачынку і свае “мінусы”: так званы “дэкрэт” адмоўна ўплывае на колькасць працоўнай сілы, валавы ўнутраны прадукт і стварае ”дадатковыя стымулы да дыскрымінацыі на рынку працы”. Кірыл Руды падлічыў, што пры скарачэнні “дэкрэтнага” адпачынку на год рост эканомікі складзе 2,3 %.
Ці раздзяляюць пункт гледжання чыноўніка самі жанчыны-маці? Што на гэты конт думаюць медыкі, работнікі дашкольных устаноў, спецыялісты-псіхолагі? Іх меркаванні прапануем увазе чытачоў райгазеты.

Таццяна Ефлакова, маці двух дзяцей:

— Цяпер я знаходжуся ў водпуску па доглядзе за дзіцяці. Старэйшая дачка наведвае садок. Аднак з-за таго, што часта хварэе, і яна нярэдка застаецца дома. Не ведаю, якое выйсце знайшлі б, калі б я не была ў “дэкрэце”. Родных у Маларыце ў нас няма, і на рабоце нікому не патрэбны работнік, які будзе на ”бальнічным” больш, чым на рабочым месцы. Зразумела, што 2-гадовае дзіця будзе часцей хварэць у садку. Ведаю, што многіх дзяцей у 2-гадовым узросце маці кормяць яшчэ грудзямі. Такому маленькаму дзіцяці патрэбны час на адаптацыю ў новым калектыве. Ды і ці гатовае яно наведваць садок? Таму я не падтрымліваю меркаванне наконт таго, каб жанчына-маці знаходзілася ў водпуску па доглядзе за дзіцяці не 3, а 2 гады. У гэтым больш мінусаў, чым плюсаў.

Іван Кіцель,
загадчык педыятрычнага аддзялення
цэнтральнай райбальніцы:

— Як доктар не магу сказаць, што ў 2 гады дзіця нельга аддаваць у садок. Цяперашнія дзеці развіваюцца намнога хутчэй. А што датычыць іх частых хвароб, дык дзеці і ў 3-5-гадовым узросце нярэдка хварэюць, калі ў іх нізкі імунітэт. Гэта абумоўлена тым, што часта бацькі вымушаны адпраўляць не зусім здаровае дзіця ў садок, бо за ім няма больш каму прыглядзець. Так вірус распаўсюджваецца, і хварэе ўжо не адно, а 3-4 дзіцяці. Праблема, я лічу, нават не ў фізічным здароўі, а ў псіхалагічным станаўленні. Да 3-гадовага ўзросту ў дзяцей ідзе фарміраванне асабістага ”Я”. Таму 3-гадоваму малому намнога лягчэй уліцца ў новы калектыў, бо дзеці ўжо больш мабільныя, самастойныя. А калі і скарачаць “дэкрэтны”водпуск, дык у першых малодшых групах павінна быць менш дзяцей, чым цяпер.

Галіна Барычэўская, загадчыца
ДзУА ”Дзіцячы дзяржаўны яслі-сад №4”
г. Маларыта:

— Нашу ўстанову цяпер наведваюць 17 дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў. Усяго ў садку выхоўваюцца 80 дзяцей у 4-ох узроставых групах. Для заняткаў у першай малодшай узроставай групе створаны ўсе ўмовы. Таму, абапіраючыся на свой вопыт, магу сказаць, што дзеці ў 2 гады, калі яны падрыхтаваны фізічна, могуць наведваць дашкольныя ўстановы. І, па маіх назіраннях, ім больш лёгка прывыкнуць да новых умоў. Пры гэтым у садку яны ўсебакова развіваюцца, збалансавана харчуюцца. А вось ад бацькоў ужо залежыць, ці гатова дзіця ісці ў садок. Для гэтага ў малога павінны быць азы самаабслугоўвання. Калі я пачынала працаваць, у дашкольныя установы бралі дзяцей, якім споўніўся год, і ў групе было не 15, а 25 дзяцей. Цяпер, каб дапамагчы дзецям лягчэй адапціравацца да новых умоў, у садку мы арганізоўваем спецыяльныя групы. Адаптацыйную падрыхтоўку, у час якой з дзецьмі займаюцца розныя спецыялісты, летась прайшлі 12 малых, якія затым без цяжкасцей уліліся ў новы калектыў.

Кацярына Крэнь, педагог-псіхолаг:

Кожнае дзіця індывідуальнае, і перыяд адаптацыі да новых умоў праходзіць па-рознаму. Адно малое і ў 2 гады лёгка прывыкае да новых ўмоў, выхавальнікаў, дзяцей, рэжыму. А нехта і ў 3 гады не гатовы развітацца з матуляй. У псіхалогіі ёсць такое паняцце — крызіс трохгадовага ўзросту, калі паслухмянае і ласкавае дзіця раптам становіцца капрызным і ўпартым. Гэта важны перыяд у жыцці, праз які праходзяць усе без выключэння дзеці. Крыкі і істэрыкі, негатывізм сведчаць пра тое, што малы пачынае ўяўляць сябе асобай. Дзіця хоча заявіць усім аб сабе, але не ведае, як гэта зрабіць. Калі першае знаёмства з дашкольнай установай супадае з крызісам трох гадоў, даводзіцца нялёгка не толькі дзіцяці, але і яго бацькам і выхавальнікам. Як педагог-псіхолаг я суправаджаю дзіця ў перыяд яго адаптацыі. Заняткі і трэнінгі дапамагаюць яму прывыкнуць да новага калектыву.

Анжаліка Андарак, шматдзетная маці:

-У мяне трое дзяцей. У садок усіх адпраўляла, калі ім споўнілася 2 гады. У такім узросце, на мой погляд, дзецям больш лёгка прывыкнуць да садка. Да 3 гадоў, калі колькасць дзяцей у групе павялічваецца, яны цалкам праходзяць перыяд адаптацыі. Аднак усе матулі ведаюць, што калі дзіця наведвае дашкольную ўстанову першы год, рэдка калі абыходзіцца без хвароб. Таму лічу, што скарачаць водпуск па доглядзе за дзіцяці нерацыянальна, бо калі жанчыны-маці і выйдуць на работу, без пастаянных ”бальнічных” працаваць не змогуць. Калі ж “дэкрэтны” водпуск скароцяць, жанчыны-маці, якія да гэтага не працавалі, сутыкнуцца з праблемай працаўладкавання. Бо цяпер, калі ўладкоўваешся на работу, першае, пра што пытае наймальнік, ці ёсць малыя дзеці. І , на жаль, многія работадаўцы аддаюць перавагу мужчыне ці жанчыне, у каго дзеці ўжо дарослыя.
Дар’я ЛУЦЫК.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ №10 13.02.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

“Дэкрэтны” водпуск: тры ці два гады?: 3 комментария

  • 14.02.2016 в 12:26 пп
    Permalink

    Зачем делать опрос у тех , которые идут из декрета в декрет. Они ещё 5 раз пойдут и будут сидеть 3 года , лишь бы не работать.

  • 21.02.2016 в 7:43 пп
    Permalink

    Конечно, тем у кого нет детей, можно судить, что и 1 год тоже нормально. Но кто же будет платить в пенсионный фонд через 30 лет? Почему то все льготы забирают у детей. Все что можно. А что? Налог на детей еще не придумали?

  • 06.03.2016 в 11:56 дп
    Permalink

    Нет,судят матери с тремя детьми,и которые успели поработать- в пенсионный фонд платили., и успели с детьми в декрете посидеть и не висели у государства на шее. А как раньше сидели вообще без пособия и 1 год. Вообще я бы платила пособие от стажа т.е. сохраняя среднюю зар плату. Поработал и заработал пособие.

Добавить комментарий


www.ka4alka.com.ua

www.steroid-pharm.com

https://topobzor.info