Царква — неба на зямлі

Манахіня Еўдакія (да пострыгу – Галіна Ляхоцкая) цяпер жыве ў г.Гайнаўка Падляскага ваяводства Польшчы. Аднак яна не забывае пра тыя мясціны, дзе з’явілася на свет, вырасла, спазнала Бога: па магчымасці наведвае свой родны горад.

Нарадзілася Галя Ляхоцкая ў Маларыце ў 1935 годзе. Тут прайшло яе маленства. Бацька, Яўген, закончыў ў Брэсце гімназію, затым вывучаў праваслаўную тэалогію ў Інстытуце святога Сергія ў Парыжы. У 1933г. вярнуўся на Палессе, дзе ўзяў шлюб з Юліяй Максімовіч, дачкою святара Міхаіла, якая на той час ужо атрымала пасведчанне аб заканчэнні жаночай гімназіі.
У Маларыце бацька Галі служыў у Мікалаеўскай царкве з 1940 па 1944 гады. Святар меркаваў застацца тут і далей, аднак абставіны склаліся зусім інакш. Сям’я Ляхоцкага апынулася ў Кракаве. Тут Галіна закончыла гімназію, а затым і політэхнічны інстытут, атрымаўшы дыплом інжынера. Адначасова яна наведвала царкву і, маючы выдатны голас, як і маці, спявала ў хоры. Пазней стала працаваць у праектным бюро ў Кракаве, Варшаве, а затым і ў Міністэрстве будаўніцтва. Пасля — на атамных электрастанцыях ў Курску і Смаленску. У 20 гадоў Галіна Ляхоцкая выйшла замуж, праз тры гады нарадзіла дачку Марту (закончыла кансерваторыю ў Ленінградзе). А затым з мужам, які працаваў урачом-фтызіятрам, пераехала на пастаяннае месцажыхарства ў Германію…
Каб вырашыць свой далейшы жыццёвы шлях, у 1988 г. Галіна едзе ў Опціну пустынь да старца Ільі. Той па нейкіх прычынах не даў благаславення на манаскі подзвіг. Аднак яна настойліва маліла Бога, каб стаць манахіняй. Усявышні пачуў яе малітвы. У лютым 2002 г. Галіна прымае манаскі пострыг з імем Еўдакія ў Казанскай Амвросіеўскай стаўрапігіяльнай жаночай пустыні ў Шамардзіно ў храме прападобнага Амвросія Опцінскага (Калужская вобласць Расіі).
Між іншым, матушка Еўдакія падарыла Мікалаеўскай царкве г.Маларыта абраз прападобнага Амвросія Опцінскага з часцінкай яго мошчаў, які напісала сама. Акрамя таго, яна выдатна вадзіла машыну, захаплялася фатаграфаваннем, сур’ёзна займалася планёрным спортам (налятала амаль 300 гадзін), рыхтавала артыкулы ў праваслаўныя выданні.
-Калі я даведалася, што ў Маларыце пачалося ўзвядзенне яшчэ аднаго праваслаўнага храма ў гонар Маларыцкага абраза Божай Маці, то вельмі ўзрадавалася, — піша манахіня Еўдакія. – Гэтая падзея – адначасова радасная і доўгачаканая. На будаўніцтва царквы не трэба шкадаваць ні сіл сваіх, ні грашовых сродкаў. Калi з Божай дапамогай храм будзе ўзведзены, то малiтва ў iм будзе ўзносiцца за ўвесь свет i за тых, хто прыме ўдзел у яго будаўнiцтве “во веки веков”. Тут мы зможам і свечкі паставіць, і атрымаць дараванне за свае грахі… Шлях у вечнасць ляжыць праз царкву, пачынаецца толькі з яе. Праваслаўны храм – вароты ў вечнасць, неба на зямлі. Аб гэтым неабходна памятаць.
Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: манахіня Еўдакія.

Опубликовано ГЧ № 10 от 13.02.16г.

Добавить комментарий


jaamboo.com.ua

www.biceps-ua.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!