Алімпійскае дараванне-2015

 У Брэсце прайшоў заключны этап абласной акцыі “Алімпійскае дараванне-2015”. Яго арганізатарам выступіла Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпій­скага камітэта Рэспублікі Беларусь у Брэсцкай вобласці сумесна з упраўленнем адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. 

На мерапрыемства былі запроша­ны вучні вобласці, які дасягнулі най­леп­шых вынікаў на спартыўных спаборніцтвах, заваявалі ўзнагароды на рэспубліканскіх і міжнародных узроўнях у алімпійскіх відах спорту. Пабывалі там і некалькі прадстаўнікоў Маларытчыны. У іх ліку – і Крысціна Гапанюк, вучаніца 8 “В” класа раённай гімназіі.
— Гандболам я займаюся з 3 класа, — гаворыць Крысціна. – Цяпер трэніруюся 5 разоў на тыдзень у дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе раёна ў Таццяны Яўгенаўны Рыжэвіч. Яна — мой першы трэнер. Поспехаў не было б, каб не Таццяна Яўгенаўна. Дзякуй ёй вялікі!
Між іншым, у скарбонцы дасягненняў Крысціны Гапанюк ужо ёсць званні “Лепшы левы крайні”, “Лепшы разыгрываючы”, “Лепшы ігрок”, а таксама 4 званні “Лепшы бамбардзір”. Усе яны атрыманы па выніках спаборніцтваў рэспубліканскага ўзроўню: першынстваў, спартакіяд.
— Крысціна, што табе найбольш запомнілася з абласной акцыі?
— У памяці засталіся многія моманты, у тым ліку – выступленні-віншаванні Юліі Несцярэнка, чэмпіёнкі Алімпійскіх гульняў у Афінах, і Барыса Ісачанкі, сярэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў у Маскве, а таксама – шматразовага чэмпіёна свету Віктара Братчэні і рэкардсмена Кнігі рэкордаў Гінеса Андрэя Шумовіча. Яны расказалі пра радасць перамог, выказалі пажаданні сваім трэнерам… Аднак самым памятным для мяне стаў той дзень, калі атрымала сертыфікат і падарунак з рук Тамары Самахвалавай, бронзавага прызёра Алімпійскіх гульняў у Атланце.
На здымку: Крысціна Гапанюк, удзельніца абласной акцыі “Алімпійскае дараванне- 2015”.

Опубликовано ГЧ № 10 от 13.02.16г.

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


обращайтесь

topobzor.info

www.diploma-home.com/city-diplom-v-stavropole.html