З гісторыі спартыўнага руху Маларытчыны

У студзені 1968 г. раённая газета “Сельскае жыццё” расказвала пра поспехі маларыцкіх лёгкаатлетаў. Юрый Алпацкі і Жанна Шчэрбач, выхаванцы  Маларыцкай дзіцячай спартыўнай школы, прымалі ўдзел у зімовым першынстве Цэнтральнага савета добраахвотнага сельскага спартыўнага таварыства “Ураджай”. Спаборніцтвы праходзілі ў Брэсце.

Нашы спартсмены абаранялі гонар Брэстчыны. Юрый стаў пераможцам у кіданні кап’я (яго вынік – 55 метраў 80 сантыметраў), а Жанна – заняла ІІІ месца ў штурханнні ядра з вынікам 10 метраў 68 сантыметраў.
У лютым гэтага ж года “раёнка”, паведамляла аб тым, што ў г.Навагрудку Гродзенскай вобласці прайшлі спаборніцтвы па лыжным спорце па праграме VІІ абласной спартакіяды ДСТ “Працоўныя рэзервы”. У іх прынялі ўдзел спартсмены з прафтэхвучылішча. На дыстанцыі 5 кіламетраў асабістае V месца сярод 85 удзельнікаў заняў Пётр Шамчук з вынікам 18 мінут 42 секунды. Пасля першага дня спаборніцтваў маларытчане занялі ІІІ агульнакаманднае месца.
Газета “Сельскае жыццё” таксама змясціла інфармацыю аб тым, што ў Баранавічах завяршылася першынство Брэсцкага аблсавета ДССТ “Ураджай” па ручным мячы сярод жаночых каманд. Паспяхова на гэтых спаборніцтвах выступілі маларыцкія дзяўчаты. Каманда, якую ўзначальвае Тамара Пабока, майстар спорту СССР, заваявала ІІ месца, прапусціўшы ўперад толькі вопытную каманду Ляхавіцкага раёна.
На здымку: маларытчане, удзельнікі эстафеты на прызы газеты “Зара”, 1958 год.

Опубликовано ГЧ №10 от 13.10.16г.

Добавить комментарий


https://sledoc.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!