Асабістая адказнасць у першую чаргу

Згодна з Загадам начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама на пасаду начальніка аддзялення ДАІ Маларыцкага райаддзела міліцыі нядаўна назначаны Юрый Анатольевіч Гайдучык.
Юрый Гайдучык нарадзіўся ў в. Отчын Маларыцкага раёна ў 1979 годзе. Пасля заканчэння ў 1997 годзе маларыцкай сярэдняй школы № 1 паступіў у Брэсцкі тэхнікум эканомікі і права. Затым служыў у арміі, а адслужыўшы, уладкаваўся на службу ў міліцыю. Працаваў інспектарам у аддзяленні дарожна-патрульнай службы, пасля – інспектарам па адміністрацыйнай практыцы, з 2007 года і да назначэння на новую пасаду быў старшым дзяржаўтаінспектарам аддзялення ДАІ райаддзела ўнутраных спраў.
Галоўныя якасці любога кіраўніка:
Чалавечнасць, сумленнасць, аднолькавыя адносіны да ўсіх, незалежна ад таго, які сацыяльны статус у чалавека, ну, і прынцыповасць.
Думкі пасля першага дня работы на новай пасадзе:
— Спадзявацца няма на каго, усе рашэнні трэба прымаць самому, а гэта патрабуе павышанай асабістай адказнасці. Цяпер ужо ад мяне будуць чакаць дапамогі іншыя.
Юрый Гайдучык жанаты, мае дваіх дзяцей.
Службовае званне – капітан.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: начальнік аддзялення ДАІ РАУС Юрый ГАЙДУЧЫК.
Фота Вольгі КАСЦЮЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Асабістая адказнасць у першую чаргу: 4 комментария

  • 12.10.2010 в 8:44 пп
    Permalink

    Почему уже НАЧАЛЬНИК ГАИ игнорирует пункт 10.3 глава 3 правил дорожного движения?Или на НАЧАЛЬНИКОВ он не распространяется???

  • 21.10.2010 в 11:48 дп
    Permalink

    На работником Милиции даже бывших он по-моему не распространяется, буквально две недели назад наблюдал такую картину:было это 13.10.2010, по ул. Советская возле магазина «Погляд» несколько дней стояла машина ГАИ с радаром, ловили и наказывали всех нарушителей, на моих глазах, со стороны заправки довольно быстро ехал автомобиль белого цвета, и еще быстрее его обгонял автомобиль VW Passat В4 универсал зеленого цвета. ее остановили, белая поехала дальше. НО в этом VW ехал бывший сотрудник милиции, не буду называть его фамилию, и фамилию того что остановил его, но факт в том что с нарушителя не взяли штраф и он поехал дальше.
    Назревает вопрос: Сотрудники и бывшие сотрудники что не люди что-ли? Как вы боритесь с нарушителями если сами нарушаете и не выполняете своих обязанностей?

  • 21.10.2010 в 8:24 пп
    Permalink

    Для чего на вашем сайте оставлять комментарии,если на них не реагирует сама редакция?Позванили бы НАЧАЛЬНИКУ ГАИ и пригласили ещё на встречу,вопросов много и не у меня одного.

  • 26.10.2010 в 9:17 дп
    Permalink

    Пока «прямую линию» с НОВЫМ начальником ГАИ не проводили. Когда будет проводиться «прямая линия», предварительно будет объявлено в газете. И тогда Вы сможете задать начальнику ГАИ все интересующие Вас вопросы. Следите за выходом газет…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.