Афганскі след у жыцці

Людзі, якія прайшлі выпрабаванне Афганістанам, не любяць гаварыць аб вайне: чужой, гераічнай і ў той жа час трагічнай. Для сотняў тысяч савецкіх салдат Афганістан стаў месцам баявога хрышчэння. Тым, хто калісьці зноў ступіў на мірную зямлю Радзімы, не трэба тлумачыць, што значыць у жыцці сяброўства, узаемадапамога, сумленнасць, уменне пастаяць за сябе і абараніць іншых. Сярод салдат, якія прайшлі нязведанымі горнымі сцежкамі і цяснінамі вайны, на долю якіх выпала выконваць інтэрнацыянальны абавязак, быў і маларытчанін Іван Карабейка.

Нарадзіўся ён у вёсцы Замшаны. Пасля заканчэння школы атрымаў спецыяльнасць тэхніка-механіка ў Пружанскім сельскагаспадарчым тэхнікуме, а затым прыйшоў працаваць механікам у саўгас “Маларыцкі”. Аднак праз тры месяцы юнака прызвалі ў армію. Першыя 30 дзён службы прайшлі на ўзбекска-афганскай граніцы, у гора­дзе Тэрмез, дзе, прысягнуўшы на вернасць Радзіме, юнакі даведаліся, што будуць служыць у Афганістане. Але да гэтага Іван Карабейка 6 месяцаў правёў у вучэбным падраздзяленні ў казахстанскім горадзе Алма-Ата, дзе асвойваў спецыяльнасць камандзіра мінамётнага разліку.
— У “вучэбцы” для нас імкнуліся стварыць умовы, якія былі набліжаны да рэальнасці, вучылі выжываць самастойна, падымалі па трывозе, — гаворыць былы афганец. – Ці было страшна, калі думаў, што давядзецца ваяваць? Напэўна, не! Дапамагалі згуртаванасць і адзінства салдат, якія ўсе як адзін былі гатовы выканаць сваю задачу.
Першым выпрабаваннем для салдат, якія трапілі ў Аф­га­ністан, сталі адсутнасць вады, прыгоднай для піцця, тэмпература паветра ў 50-60 градусаў, суглінак пад нагамі. Аднак да ўсяго давялося прывыкнуць. У баявых абавязках Івана Пятровіча, які трапіў у Тэрмезскую дэсантна-штурмавую манёўраную групу, было знішчэнне ў радыусе 100 кіламетраў ад граніцы бандыцкіх фарміраванняў, што перавозілі кантрабандную зброю, наркотыкі. Баявых аперацый, у якіх даводзілася прымаць удзел сяржанту Івану Карабейку, і не пералічыць. У сярэднім, аперацыя па “зачыстцы” душманаў займала 5-7 дзён. Аднак былі і больш маштабныя аперацыі. Адна з іх, якая доўжылася цэлых 17 дзён, асабліва запомнілася байцу.
— Разведка даведалася, што ў раёне Файзабада выяўлена вялікае бандыцкае фарміраванне, колькасцю прыкладна тысячу чалавек. Задачай нашай дэсантна-штурмавой манёўранай групы было заключыць праціўніка ў кальцо і знішчыць. Аднак душманы былі гатовыя да супраціўлення. Калі нашы верталёты апускаліся на мясцовасць, вораг пачынаў стральбу. Удача была на нашым баку, усе засталіся жывымі. Калі кальцо замкнулася, на дапамогу душманам прыйшла іншая банда. Прымусіць яе адступіць было нялёгка, але усё атрымалася.
Быў і такі выпадак. У перадапошні дзень у Афганістане, калі думкі Івана Пятровіча былі ўжо, можна сказаць, на Радзіме, ён упершыню за паўтара года на вайне адчуў страх. Салдат паднялі па трывозе. Трэба было адпраўляцца на дапамогу калоне, якая рухалася па горнай дарозе. Вораг затаіўся ў горных цяснінах і адстрэльваўся з мінамётаў. Івану з іншымі салдатамі давялося аказваць супраціўленне пад прыцэлам душманаў. Дзве гадзіны перастрэлкі на ўсе жыццё запомніліся воіну-афганцу.
Дамоў сяржант Карабейка вярнуўся ў снежні во­сем­дзесят сёмага без раненняў-кантузій. За добрую службу ў яго ёсць ўзнагароды: медаль “За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы», медаль «За баявыя заслугі».
Гледзечы на апты­місты­чнага, жыццярадаснага мужчыну, і не скажаш, што ён бачыў, як смерць на вайне забірае людзей. Хутка пасля службы Іван Пятровіч ажаніўся на дзяўчыне, якая гэтыя два нялёгкія гады чакала яго. Цяпер у воіна-інтэрнацыяналіста дарослы сын, любімая работа ў аддзяленні “Беларусбанка” на пагранічным пераходзе “Макраны”. Але тое, што ўбачыў і перажыў ён там, на чужой зямлі, ніколі не знікне з памяці.
Дар’я ЛУЦЫК.
На дымку: воін-інтэр­на­цыяналіст Іван Карабейка.
Фота аўта

Опубликовавно ГЧ № 11 от 13.02.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.seotexts.com

https://topobzor.info

Был найден мной классный портал , он рассказывает про www.shtory.ua.