“У ДЗЕНЬ СВЯТОГА ВАЛЯНЦІНА ІЗНОЎ НАРОДЗІЦЦА ПАЭТ…”

Чалавек прыходзіць у гэты свет, каб любіць і быць шчаслівым. Няма пачуцця больш чыстага і далікатнага, чым каханне. Душа ахоплена таемным хваляваннем: усе прадметы ўяўляюцца ў асаблівым чароўным свеце, у галаве пануе адна думка – пастаянна бачыць прадмет свайго кахання. Колькі нечаканасцей! Яна раптоўна ўвайшла ў памяшканне – сэрца страпянулася! Яна выйшла – нібыта цемра спусцілася на душу! Гук яе крокаў лёгка пазнаецца паміж тысяч іншых! Адно яе імя ўжо выклікае радасць. Вось тут яна сядзела – гэтае месца стала свяшчэнным. Колькі цудоўных і шчырых думак, успамінаў.

Сияла ночь. Луной был полон сад. Лежали
Лучи у наших ног в гостиной без огней.
Рояль был весь раскрыт, и струны в нём дрожали
Как и сердца у нас за песнею твоей.
А. Фет.

Каханне – гэта крылы для захаплення, узлёту фантазіі і ўздыму настрою, яно такое новае і непаўторнае для ўсіх, хто прыходзіць у гэты свет.
…Ты, любая мая, зямная і святая,
З душэўных таямніц усплывае вобраз твой,
Здаецца, што тады на крылах узлятаю,
Лунаю ў вышыні над лугам і ракой.
Я. Церахаў.

Менавіта любоў падымае чалавека з самых глыбінь жыцця, прымаючы яго з усімі недахопамі, і вядзе да беласнежных вяршыняў духу.
Хочешь – стану водой ключевой,
Чтобы в сушу тебя напоить,
Хочешь – стану тенистой листвой,
Чтоб от жаркого зноя укрыть.
Хочешь – стану живым очагом,
Чтобы в стужу согреться ты мог.
Хочешь – буду твоим я зонтом,
Чтобы в ливень ты больше не мок.
Хочешь – буду с тобою всегда,
Чтоб любую беду отвести,
И всегда я подставлю плечо
На извилистом жизни пути.
Для тебя я готова на всё,
Для тебя не боюсь никого…
С. Захаревич.

Каханне… Гэта вечная прыгажосць і бессмяротнасць чалавека.
Я помню чудное мгновенье:
Передо мной явилась ты,
Как мимолётное виденье,
Как гений чистой красоты.
В томленьях грусти безнадёжной,
В тревогах шумной суеты
Звучал мне долго голос нежный
И снились милые черты…
А. Пушкин.

Гісторыя падарыла нам вялікае мноства сказанняў, песень, балад, санетаў, паэм, трагедый, драм пра сапраўдную прыгажосць кахання – кахання адзін раз і на ўсё жыццё, кахання не заўсёды раздзеленага, але такога, якое ўзвышае і робіць чалавека высакародным: Трыстан і Ізольда, Рамэо і Джульета, Арбенін і Ніна, П’ер і Марыя Кюры…
На жаль, каханне – гэта не крыштальнае возера, у якое вечна можна глядзець і яно не бывае бясхмарным. Каханне – гэта бурлівае мора, дзе ёсць прылівы і адлівы, абломкі караблёў, якія пацярпелі крушэнне, патанулыя караблі. І тут трэба мець сілу волі ўзяць сябе ў рукі, выстаяць, знайсці сваё шчасце.
Ёсць адзінае выйсце – жыць,
Кожнай хвілінкай даражыць,
Той хвілінаю, што – з табою,
Той вечнасцю, што – без цябе.
І не згледзім, як нас з любоўю,
Ненасытны нябыт заграбе.
Н. Мацяш.

Любоў і шчасце часта вельмі кароткія, як імгненне. Цяжка, калі табе наканавана спазнаць боль развітанняў, горыч патаемных сустрэч, пакуты пякучай рэўнасці.
…Каханая Марыя, я цябе шаную і абагаўляю, як багіню. Каханне маё такое ж бязвіннае і нябеснае, як і сам яго прадмет… Ты мой анёл – захавальнік усюды прысутны. Але я не магу ўстрымацца ад страшэннага хвалявання, калі ўспамінаю, што я страціў цябе назаўсёды, што я буду толькі сведкам чужога шчасця, што ты забудзеш мяне; часта ў адну і тую ж хвіліну я малю Бога. каб ты была шчаслівая, хоць бы і забылася пра мяне, і адначасна гатовы закрычаць, каб ты памерла… разам са мной! Дарагая, адзіная мая! Ты не бачыш прорвы, над якой мы стаім!..
Пісьмо А. Міцкевіча замужняй Марыі Верашчак.
І ўсё ж каханне вышэйшае за ўладу, даражэйшае за багацце. Яно – Божы дар.
Як дзіва дзіўнае і Божы дар – каханне,
Як зоркі з месяца ў вышыні маўчанне,
Як незабыўнае двух галасоў гучанне,
Нібы адвечнае за светлы лёс змаганне…
“Шануйце, людзі, гэты Божы дар – каханне!!!”
А. Сянько.

Каханне не можа існаваць без маральнай чысціні. Нават сярод бурлівага сучаснага свету кожны з нас павінен імкнуцца зберагчы незаплямленай сваю душу, выпраменьваючы святую бескарыслівую любоў.
А ты жыві, каханы мой, жыві.
Хай журавель нарэшце дасца ў рукі.
Я забяру ў магілу тыя мукі,
Што выпалі нам на кастры любві.
Ад золі сэрцайка сваё адхукай:
Жыві, каханы мой, жыві.
Н. Мацяш.

Мінаюць гады. Ляцяць стагоддзі, загараюцца і гаснуць зоркі. Распадаюцца імперыі, утвараюцца і знікаюць краіны. Нараджаюцца і паміраюць людзі, але застаецца каханне, якое яднае сэрцы людзей і нараджае бясконцасць легенд. Толькі каханне бясконцае і вечнае, як Сусвет.
Будуць зноў туманныя світанні, будуць вячэрнія спатканні. Праз сотні і тысячы гадоў аднойчы сустрэнуцца Яны. І скрозь тоўшчу часу прагучаць тры цудоўныя словы: “Я кахаю цябе”.
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Зноў заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё з любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцця шырокай.
Пачынаецца ўсё з любві –
Першы поспех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі,
І змяняюцца краявіды.
Пачынаецца ўсё з любві –
Нават ненавісць і агіда…
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё з любві,
А інакш і жыць немагчыма.
Я. Янішчыц.
Марыя НАЎРОСЬ, в. Пажэжын.

Опубликовано ГЧ № 11 от 13.02.16г.

 

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.