“БЕЛТЭЛЕКАМ”: АД МАДЭРНІЗАЦЫІ ДА ІНАВАЦЫІ

Яшчэ зусім нядаўна інтэрактыўнае тэлебачанне з мноствам каналаў у розных фарматах, высакахуткасны інтэрнэт, прыгожыя мелодыі замест гудкоў у трубцы дамашняга тэлефона былі для большасці з нас на мяжы фантастыкі. Сёння 3-гадовае дзіця свабодна зносіцца па скайпе з бабуляй, якая жыве ў іншай краіне, а дарослыя, не ўстаючы з канапы, могуць пераключаць мноства каналаў лічбавага тэлебачання.
Некаторыя галіны дзейнасці чалавека змяняюцца на вачах, і мы з’яўляемся сведкамі таго, што ў будучым назавуць гісторыяй. Адна з такіх галін — сувязь. Аб новых тэхналогіях, што ўкараняюцца, чытайце ў інтэрв’ю начальніка вузла электрасувязі Анатоля КЛЮНЧЫКА.

— Анатоль Герасімавіч, сфера сувязі — адна з тых, дзе вельмі хутка развіваюцца тэхналогіі. Тэхналогія хРОН, напэўна, яскравае таму пацвярджэнне?
-Тэхналогія хРОН (пасіўныя валоканна-аптычныя сеткі) — гэта чарговы крок у развіцці электрасувязі. Новая тэхналогія дае магчымасць выкарыстоўваць аптова-валоканныя лініі не толькі на магістральным узроўні, але і на ўзроўні ”апошняй мілі”. Інакш кажучы, у кватэру да абанента пракладваецца ўжо не медны кабель, а валоканна-аптычны з разводкай у кожную кватэру. Яшчэ 20 гадоў таму назад, калі актыўна ўстанаўлівалі тэлефоны, ніхто і думаць не мог, што па тэлефоннай лініі можна будзе не толькі тэлефанаваць, але і атрымліваць доступ у сетку інтэрнэт, а таксама глядзець лічбавае тэлебачанне, у тым ліку і ў фармаце НD. Валоканна-аптычныя лініі, у адрозненне ад медных, дазваляюць падключацца да сеткі інтэрнэт з практычна неабмежаванай хуткасцю і карыстацца паслугай лічбавага інтэрактыўнага тэлебачання ZALA на 2, 3 і больш тэлевізарах. Усяго ў Брэсцкай вобласці 75 тысяч абанентаў могуць карыстацца новымі тэхналогіямі, кожны дзявяты “дамашні тэлефон”-“аптычны”. Дайшла гэтая выгода цывілізацыі і да нашага райцэнтра. Сёлета на новую тэхналогію плануецца пераключыць 800 абанентаў, якія жывуць у шматкватэрных дамах. У прыватнасці, на вуліцах Чкалава, Маруды, Маякоўскага.
— Абанентам не трэба будзе за гэта плаціць?
— Усе расходы па замене ліній сувязі і забеспячэнні тэхналагічным абаненцкім абсталяваннем Белтэлекам бярэ на сябе. На жаль, захаваць тэлефонны нумар у большасці выпадкаў не ўдаецца. Затое ёсць магчымасць выбраць новы”элітны” нумар з лічбамі, што паўтараюцца, і заказаць дадатковыя паслугі, такія, як, да прыкладу, вызначэнне нумара абанента, які выклікае (CLIP) і “Музычны марафон” (тонінг).
— Ці будуць забяспечаны новай тэхналогіяй прыватныя забудовы нашага райцэнтра?
— У нашых планах — забяспечыць тэхналогіяй хРОН перш за ўсё абанентаў, якія жывуць у шматкватэрных жылых дамах. Думаю, што на працягу 5 гадоў нам гэта ўдасца зрабіць. У бліжэйшыя гады «пасіўная оптыка» увойдзе і ў дамы індывідуальных забудоўшчыкаў. Праўда, спачатку ў якасці эксперыменту, а затым — як асноўнае тэхналагічнае рашэнне.
Запісала Ірына КАСЦЕВІЧ.
На здымку: начальнік вузла электрасувязі Анатоль КЛЮНЧЫК.

Опубликовано ГЧ №  12 от 17.02.16г.

Добавить комментарий


www.oncesearch.com/search/Sofia Cucci/6

www.steroid-pharm.com/methane-ultra.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!