Маларыцкія “зубры”

Каманда “Джэнтльмены ўдачы” з Маларыцкай раённай гімназіі абараняла гонар Брэстчыны на рэспубліканскім турніры інтэлектуальных каманд “Крыштальны зубр”, які праходзіў у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”. Вынік выступлення – першае месца ў сваёй узроставай групе і галоўны прыз “Крыштальны зубр”.

— Для нас гэта значны поспех, — кажа Леанід Лук’янчук, трэнер юных знаўцаў. – Нашы каманды прымаюць удзел у такіх турнірах амаль 10 гадоў. Ёсць шмат узнагарод. Сур’ёзна рыхтаваліся да “Крыштальнага зубра”. Нарэшце, галоўны прыз яго ў нас.
За каманду “Джэнтльмены ўдачы” выступілі 7 вучняў: Іван Буглак, Яўген Карпук, Рэнат Ібрагімаў, Вадзім Дэніс (усе 7-класнікі), а таксама Уладзіслаў Шульжык і Дзмітрый Краснажон (6-класнікі).
Маларыцкія “Джэнтльме­ны ўдачы” сталі лепшымі ў гуль­ні рэспубліканскага турніру інтэ­лектуальных гульняў “Крыштальны зубр”, “Брэйн-рынг”, другімі – у “Сваёй гульні” і “Што? Дзе? Калі?”. Юныя маларыцкія інтэлектуалы таксама заваявалі ІІ месца ў гульнях рэспубліканскага турніру інтэлектуальных гульняў “Кубак надзеі”. Акрамя таго, капітан каманды Яўген Карпук у індывідуальнай гульні “Свая гульня” заняў 4-ае месца.
— Уражанняў і станоўчых эмоцый засталося вельмі многа, — гаворыць Вадзім Дэніс. – Помніцца многае, у тым ліку і гульня са знаўцамі элітарнага клуба “Што? Дзе? Калі?” на чале з Алесем Мухам, а таксама – спартыўныя спаборніцтвы, розныя творчыя трэнінгі, інтэрактыўныя прагулкі і экскурсійныя праграмы.
Мікалай НАВУМЧЫК.
НА ЗДЫМКУ: “Джэнтльмены ўдачы” з Маларыцкай раённай гімназіі з галоўным прызам рэспубліканскага турніру інтэлектуальных каманд “Крыштальны зубр”.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 12 17.02.16г.

Добавить комментарий


ford.niko.ua

www.ry-diplomer.com/diplomy-v-bijske

http://www.eurobud.com.ua/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!