“Дружба пачынаецца з усмешкі…”

Разам са сваім класным кіраўніком Нінай Іванаўнай Чарнак мы, вучні шостага класа Мельніцкай базавай школы, часта падарожнічаем. Пабывалі ўжо ў Брэсцкай крэпасці, наведалі Маларыцкую раённую бібліятэку, дзе пазнаёміліся з цікавай прэзентацыяй горада, адпачылі ля Цар-дуба, які ўразіў нас сваімі веліччу і магутнасцю. 

А неяк зрабілі экскурсію ў музей касманаўтыкі на радзіму беларускага касманаўта Пятра Клімука. Музей нам вельмі спадабаўся, мы з цікавасцю разглядалі мадэль ракеты, на якой касманаўт пабываў у космасе, скафандры і многае іншае.
Экскурсія была незабыўнай. А калі мы вярталіся дамоў і праязджалі праз вёску Меднае Брэсцкага раёна, вырашылі заехаць у госці ў Мяднянскую сярэднюю школу. Хоць у многіх прымаўках сцвярджаецца, што нязванаму госцю ніхто не рады, мы пераканаліся ў адваротным. Нас сустрэлі, як самых дарагіх гасцей: правялі экскурсію па школе, падрабязна расказалі пра выхаваўчую работу, пазнаёмілі з традыцыямі. Праўда, нам не давялося сустрэцца з вучнямі. Але ў школе нас запэўнілі, што гэта не бяда, бо мяднянскія школьнікі самі прыедуць да нас у госці, ды яшчэ і спектакль цікавы пакажуць. Як сказалі, так і зрабілі.
Сустрэча была цудоўнай. Мы атрымалі задавальненне ад пастаноўкі “Тры багатыры”, якую паказалі нашы госці, а яшчэ была разыграна бяспройгрышная латарэя з самымі рознымі прызамі. Наша школа таксама пастаралася, каб здзівіць і парадаваць гасцей. Ад дырэктара школы Івана Барысавіча Шышука яны атрымалі падарунак – карціну з маляўнічым пейзажам. А яшчэ школьнікаў з Медна чакала экскурсія ў музей баявой славы. А потым госці частаваліся чаем з ласункамі.
Развітваючыся, мы дамовіліся аб новай сустрэчы, цяпер ужо ў Мяднянскай школе, куды мы паедзем з канцэртнай праграмай. Вось так нечакана і выпадкова, са шчырай усмешкі, добрых слоў можа завязацца сапраўдная дружба. І адлегласць для яе – не перашкода.
Юлія СМАЛЬ, вучаніца Мельніцкай базавай школы.

Опубликовано ГЧ № 12 от 17.02.16 г.

Добавить комментарий


автополив киев

profshina.kiev.ua

выкуп авто киев
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!