Канцылярская ніша

Савецкая,47, г.Маларыта. Гэты адрас добра вядомы маларытчанам і жыхарам раёна. Тут ужо колькі гадоў знаходзіцца магазін “Канцылярскія тавары”, які належыць індывідуальнаму прадпрымальніку Надзеі Люльковіч. На выбар пакупнікоў – больш за 100 розных найменняў тавару. Алоўкі, ручкі, сшыткі, альбомы, вокладкі, розныя папкі, кнопкі і мноства іншай неабходнай драбязы можна набыць у гандлёвай кропцы як за наяўны, так і безнаяўны разлік.
— Мы пастаянна вывучаем попыт пакупнікоў, — расказвала Надзея Міхайлаўна, — і па магчымасці ў кароткі тэрмін імкнемся яго задаволіць. У нас наладжаны прамыя сувязі з аптовымі базамі, тавар у асноўным атрымліваем з Брэста, Баранавіч і Мінска. Шырока прадстаўлена прадукцыя айчынных вытворцаў. Яна і якасная, і па кошту даступная. Кітайскі тавар стараемся на рэалізацыю не браць. Асартымент, і сапраўды, багаты. Ён можа задаволіць густ любога. Мы працуем на пакупніка. Трэба сказаць, што і канкурэнты не спяць.
Надзея Люльковіч займацца сваёй справай хацела даўно. Не супраць быў і яе муж,  Сяргей Міхайлавіч. Але абставіны ўсё складваліся не так, як хацелася. Не хапала,  напэўна,  настойлівасці, рашучасці, нейкага штуршка.  Аднак у хуткім часе гэты штуршок дало само жыццё.  Надзею Міхайлаўну скарацілі на ранейшым месцы работы. Але жыць жа неяк трэба было далей. Некаторы час жанчына  была ў пошуках. А потым рызыкнула адкрыць сваю справу. І не прагадала, бо знайшла сваю нішу.
— Цяжка было,  але ж   любы першы крок у нязведанае заўжды з’яўляецца загадкавым і непрадказальным, — успамінае На­дзея Люльковіч. – Будучае здавалася нейкім складаным і невядомым. Тым не менш магазін адкрыла ў лістападзе 2002 г. З таго часу так нязменна працую на адным месцы і ў адным будынку (невялікае памяшканне ўзяла ў арэнду, раней тут размяшчалася мастацкая майстэрня кінатэатра). Спачатку стартавага капіталу зусім не было. Давялося пачынаць з нуля і пазычаць грошы ў родных,  блізкіх, знаёмых. Але паступова справа наладзілася. З’явіўся прыбытак, разлічылася з даўгамі.
Сёння індыві­дуальны прадпры­мальнік трывала трымаецца на нагах. Справа ідзе быццам бы і нядрэнна. Аднак у На­дзеі Мі­хай­лаўны ёсць яшчэ адна даў­няя мара. Хочацца павялічыць гандлёвыя плошчы, узяць у штат яшчэ некалькі чалавек.
Хочацца дадаць і такі факт: Надзея Люльковіч  пастаянна аказвае дабрачынную дапамогу. У першую чаргу – інвалідам і дзецям-сіротам. І яшчэ. ІП Люльковіч з’яўляецца адным са спонсараў конкурсу на лепшы фотаздымак “Мой горад”, які праводзіць райгазета “”. Для пераможцы конкурсу, які вызначыцца, набыты лічбавы фотаапарат, прызёры атрымаюць грашовыя прэміі.
***
Напомнім, што фотаконкурс “Мой горад” працягваецца. Дасылайце і прыносьце свае здымкі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Надзея Люльковіч, гаспадыня “Канцылярскіх тавараў”.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://www.chemtest.com.ua/

обращайтесь www.profvest.com

medicaments-24.net