“Разумееш, сябар, я — настаўнік»

Восень… Памыляецца той, хто бачыць у ёй толькі заміранне жыцця. Здаецца, усё якраз наадварот: жыццё проста стаіць перад пачаткам новага вітка. Гэтая пара – быццам бы перакрыжаванне вечных дарог старога і новага жыцця. А для мяне гэтая восень – сапраўднае адкрыццё новага, бо з верасня я — вучаніца выпускнога класа, што вельмі важна і адказна. Упершыню пачынаеш задумвацца над тым, што самыя бесклапотныя гады засталіся ўжо ў мінулым і цяпер пачынаецца сур’ёзнае дарослае жыццё. Між іншым, магчымасць адчуць сябе па-сапраўднаму дарослымі мы, вучні адзінаццатага класа Олтушскай СШ, атрымалі ў першы дзень кастрычніка.
У нашай школе ёсць добрая традыцыя: напярэдадні свята настаўнікаў заўжды праводзіцца дзень самакіравання. У гэты дзень замест настаўнікаў урокі праводзяць вучні. Так было і сёлета. На ўрокі да школьнікаў прыйшлі “новыя” настаўнікі, работай іх кіраваў “новы” дырэктар, расклад урокаў рыхтаваў “новы” завуч. А калі заняткі закончыліся, увесь “новы” педкалектыў сабраўся ў піянерскім пакоі, каб абмеркаваць, як прайшоў працоўны дзень. Мне стала вельмі цікава: што ж  было самым цяжкім для школьнікаў у ролі настаўніка, і,  што, увогуле, вынес кожны з гэтага дня. Менавіта пра гэта і спытала ў сваіх “калег”:

Іван Харык,  “новы” дырэктар школы:
— У ролі дырэктара ўсё для мяне было незвычайным. Але самае галоўнае, я зразумеў, што пасада дырэктара – гэта вялікая адказнасць і вельмі цяжкая праца, бо трэба ўсюды паспець, за ўсё трымаць адказ. А ў рабоце настаўніка хіміі нязвыклым было растлумачваць вучням матэрыял, бо прывык засвойваць яго. Прыемна было тое, што малодшыя школьнікі адносіліся з павагай, як да сапраўднага дырэктара. А яшчэ больш прыемнай была ўвага сапраўдных настаўнікаў.  Дзень самакіравання мне вельмі спадабаўся. Хацелася б, каб гэтая традыцыя захавалася і далей, каб і іншыя вучні змаглі на сабе адчуць, якой ганаровай і якой адказнай з’яўляецца прафесія настаўніка.

Алеся Сымонік, “но­вы” завуч:
— Было цяжка ацэньваць веды школьнікаў. Хвалявалася, што не змагу ў поўнай меры данесці да вучняў новую тэму па біялогіі. Парадавала, што школьнікі адносіліся з павагай і ра­зуменнем, у выніку атрымалася цікавая размова па тэме ўрока. Між іншым, на некаторых сваіх малодшых сяброў пачала глядзець зусім інакш.

Ганна Курдзюк, “новы” псіхолаг, настаўнік замежнай мовы:
— Цяжкай была падрых­тоўка да ўрока. Толькі цяпер зразумела, як многа настаўніку трэба ўсяго ведаць і ўмець. Баялася, што гэты дзень для вучняў пройдзе ўпустую, і што настаўніку потым давядзецца “даганяць” гэтую тэму з вучнямі. Але ўсё атрымалася вельмі добра: школьнікі з задавальненнем ішлі на кантакт, сур’ёзна працавалі на ўроку, у канцы якога сваімі ведамі паказалі, што маё старанне не было дарэмным. Гэта і было самым прыемным – адчуць, што ты дапамог пазнаць нешта новае.

Таццяна Кацёл, “новы” намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце:
— Самым цяжкім было ўвайсці ў клас і зрабіць так, каб цябе ўспрымалі як сапраўднага настаўніка. Бо ў кожным класе абавязкова знойдзецца вучань, які захоча “сарваць” урок, асабліва калі ля дошкі таксама вучань, толькі старшакласнік. Асабліва прыемна было адчуць, колькі радасці прынесла нашым настаўнікам усё тое, што мы для іх падрыхтавалі. Твары свяціліся радасцю, калі адкрывалі яны канверты са шматлікімі віншаваннямі ад сваіх вучняў.
Адказваючы на пытанне: “Якой вы цяпер бачыце прафесію настаўніка?”,  усе мае аднакласнікі згадзіліся з тым, што гэтая праца вельмі адказная, цяжкая, якая патрабуе ад чалавека самаадданасці.
Дзень самакіравання ўсім нам спадабаўся і за гэта мы вельмі ўдзячны нашаму класнаму кіраўніку Кацярыне Якаўлеўне Алесік. Колькі б трывог і хваляванняў ні прынёс нам гэты дзень, мы добра разумелі, што наша настаўніца хвалюецца за кожнага: здавалася, яна з кожным з нас уваходзіць у клас, адчувае нашу трывогу, радуецца нашым поспехам. За гэты дзень усе мы крыху пасталелі, сталі больш сур’ёзнымі, адказнымі. А яшчэ зразумелі, што нельга быць настаўнікам без любві да дзяцей.
Вольга МОРСКАЯ, вучаніца Олтушскай СШ.
НА ЗДЫМКУ: у школе – дзень самакіравання.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


www.profvest.com/2017/09/oilindex-hyip-otzivi-obzor.html

www.kokun.net/offers/cialis-kaufen--2

http://generico-pro.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!